дзяржа́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзяржа́к дзержакі́
Р. дзержака́ дзержако́ў
Д. дзержаку́ дзержака́м
В. дзяржа́к дзержакі́
Т. дзержако́м дзержака́мі
М. дзержаку́ дзержака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзяржа́к (род. дзержака́) м., разг., см. дзяржа́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяржа́к, дзержака, м.

Разм. Тое, што і дзяржанне. Жвір быў сухі, лёгкі, рыдлёўка ўразалася ў яго па самы дзяржак. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяржанне, дзяржальна, ручка / у нажа ці відэльца: тронак / у касы: кассё, касаўё, касавільна / у грабель: грабільна / у пугі: пугаўё, пужальна / у цэпа: цапільна / у вуды: вудзільна / у сцяга: дрэўка / у шаблі: эфес; дзяржанка, дзяржак, дзержанок (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)