дзялі́масць, -і, ж.

У матэматыцы: уласцівасць цэлага ліку дзяліцца на другі цэлы лік без астачы.

Прыкметы дзялімасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзялі́масць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. дзялі́масць
Р. дзялі́масці
Д. дзялі́масці
В. дзялі́масць
Т. дзялі́масцю
М. дзялі́масці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзялі́масць ж., мат. дели́мость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзялі́масць, ‑і, ж.

1. Здольнасць дзяліцца, распадацца на часткі. Дзялімасць клеткі.

2. Уласцівасць цэлага ліку дзяліцца на другі лік без астачы. Адзнакі дзялімасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́льнасць, -і, ж.

Тое, што і дзялімасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзе́льнасць, ‑і, ж.

Тое, што і дзялімасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць кратнага (у 1 знач.); дзялімасць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дели́мость падзе́льнасць, -ці ж.; мат. дзялі́масць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)