Дзядкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дзядкі́
Р. Дзядко́ў
Д. Дзядка́м
В. Дзядкі́
Т. Дзядка́мі
М. Дзядка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзядо́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзядо́к дзядкі́
Р. дзядка́ дзядко́ў
Д. дзядку́ дзядка́м
В. дзядка́ дзядко́ў
Т. дзядко́м дзядка́мі
М. дзядку́ дзядка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Су́чкі1. Гл. су́чка2.

Су́чкі2 ’калючкі’ (Барад.), ’сабачкі, расліна Bidens L.’ (Некр. і Байк., Бяльк.), ’ваўчкі, Bidens tripartita L.’ (Касп., ЛА, 1), ’расліна ваўчкі або адвар з іх’ (круп., Сл. ПЗБ; рас., в.-дзв., Шатал.), ’дзядкі, Agrimonia eupatoria L.’ (Кіс.). Да сучка1; параўн. ваўчкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́пік ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных’ (ТСБМ), ’Eupatorium L.’ (Байк. і Некр.), ’дзядкі’ (Касп.). Укр. репʼя́х, рус. репе́й, польск. rzep, в.-луж. rěpik, чэш., славац. repík ’тс’, серб. і харв. рѐпух ’тс’, балг. репей, ст.-слав. рѣпьѥ. Прасл. *rěpъ/*rěpьjь ’учэплівая расліна’ ад *rěpiti ’хапаць, чапляцца’ (Борысь, 533). Мяркуецца сувязь з літ. aprepti ’ахопліваць’, reples ’абцугі’, ст.-прус. raples ’тс’, лац. rapio ’хапаць, абрываць’ (Фасмер, 3, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смята́нікдзядкі аптэчныя, Agrimonia eupatoria L.’ (Касп., Кіс. маг.). Укр. смета́нник ‘тс’, польск. дыял. śmietannik ‘тс’, таксама і інш. расліны: Trifolium montanum, Lilium martagon, н.-луж. snietana ‘вятроўнік вязалісты, Filipendula ulmaria Maxim.’. Праабражэнскі (2, 335) утварае ад sъmetana (гл.), гл. таксама Гаўлава (Studia Etym. Brun., 3, 99), якая сцвярджае, што мар. smetaník ‘таемнік, Lathrae squamaria L.’ даваўся каровам пасля піцця, каб яны давалі тлустае малако. ЕСУМ (5, 320) тлумачыць выкарыстаннем расліны для выпарвання збанкоў для малака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)