дзядо́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзядо́к дзядкі́
Р. дзядка́ дзядко́ў
Д. дзядку́ дзядка́м
В. дзядка́ дзядко́ў
Т. дзядко́м дзядка́мі
М. дзядку́ дзядка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дзядкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дзядкі́
Р. Дзядко́ў
Д. Дзядка́м
В. Дзядкі́
Т. Дзядка́мі
М. Дзядка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раго́жа, ‑ы, ж.

Грубая плеценая тканіна з лубяных палосак (для ўпакоўкі, накрывання чаго‑н. і пад.). Выбягаюць з класнага вагона салдаты, грузяць у цяплушкі .. запакаваную ў рагожу мэблю. Лужанін. // Мачалка з лубяных палосак; вяхотка. Каля дзвярэй некалькі старэнькіх дзядкоў неміласэрна церлі адзін аднаму рагожамі спіны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мыч ’папярочнае бярвенца (пояс) паміж вертыкальнымі слупамі калодзежа’ (Клім.; кобр., драг., іван., Лучыц-Федарэц, Сл. Брэс.); мыч, мычовиньне, ночовиньне ’пояс паміж дзвюма кроквамі’ (зах.-палес., Нар. сл.), мачы ’гарызантальныя папярочныя планкі, якія замацоўваюць раму ткацкага варштату’ (драг., Уладз.), польск. пазнаньск. miecze ’падпоркі слупкоў («дзядкоў») пад дахам’. З прасл. mbčb < imbk‑jь, — гэта аснова пашырана ў шматлікіх слав. словах, параўн. бел. замкнуць, замок, змыкаць (гл.) і інш. (Фасмер, 2, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)