дзя́дзечка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзя́дзечка дзя́дзечкі
Р. дзя́дзечкі дзя́дзечак
Д. дзя́дзечку дзя́дзечкам
В. дзя́дзечку дзя́дзечак
Т. дзя́дзечкам дзя́дзечкамі
М. дзя́дзечку дзя́дзечках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзя́дзечка м., разг., ласк. дя́денька, дя́дечка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́дзечка, ‑і; Р мн. ‑чак; м.

Ласк. да дзядзька (звычайна пры звароце). — А, дзядзька! дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік! Колас. — Вы, дзядзечка, шапку забыліся, наце! — Яму празвінеў галасок хлапчаняці. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́дзька, -і, м.

1. мн. -і, -аў. Бацькаў або матчын брат.

У госці прыехаў д.

Лявон.

2. мн. -і́, -о́ў. Дарослы мужчына наогул; зварот да старэйшага мужчыны.

Скажыце, д., як прайсці ў бальніцу?

І квіта, дзядзька Мікіта (разм.) — і ўсё тут.

|| ласк. дзя́дзечка, -і, мн. -і, -чак, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дя́денька и дя́дечка ласк. дзя́дзечка, -кі м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дя́дюшка ласк. (дядя) дзя́дзька, -кі м.; (при обращении) дзя́дзечка, -кі м., дзя́дзюхна, -ны м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашатрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Абадраць, ачысціць зерне пераважна перад млівам. — А хто пшаніцу прывёз? — спытаў стары, паказаўшыся з дзвярэй млына. — Я! — спалохана войкнула жанчына і нават саскочыла з воза. — Я, дзядзечка. Ашатраваць. На каравай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праката́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Спец. Падвергнуць пракатцы. Пракатаць жалеза.

праката́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.). Дзядзечка Пракатайце! — чуюцца праз шум матора воклічы дзяцей. Гамолка.

2. Катаць каго‑н. некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сако́лік, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да сокал (у 1, 2 знач.).

2. (звычайна ў звароце). Нар.-паэт. Ласкавая назва юнака, дзіцяці, мужчыны. — А, дзядзька! дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік! Колас. Грэйся, саколік! Я не шкадую. К коміну бліжэй сядай! Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзна, прысл.

Са слязамі. І плача, плача горка і слёзна, ніяк не могучы паверыць, што бачыла сына ў той дзень апошні раз. Сачанка. // Умольна прасіць аб чым‑н. Штаб корпуса слёзна маліў аб дапамозе. Мележ. — Пусціце мяне, дзядзечка, я забыў у вагоне свой куфэрак, — слёзна прасіў я чалавека. Сабаленка. / у вобразным ужыв. Паглядае восень слёзна З засені лясной. Прыходзька. Плачуць слёзна капяжы: — Вецер, ты хоць памажы, Разгані нам хмару, Цёмную пачвару. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)