дзы́нкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзы́нкаю дзы́нкаем
2-я ас. дзы́нкаеш дзы́нкаеце
3-я ас. дзы́нкае дзы́нкаюць
Прошлы час
м. дзы́нкаў дзы́нкалі
ж. дзы́нкала
н. дзы́нкала
Загадны лад
2-я ас. дзы́нкай дзы́нкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзы́нкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзы́нкаць несов.

1. (издавать звенящий звук) звя́кать, бря́кать, бренча́ть;

2. (о насекомых) гуде́ть, жужжа́ть, зуде́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дзы́нкаць, дзвы́нкаць ’бразгаць, брынкаць’ (БРС). Калі гэта не гукапераймальныя ўтварэнні, то можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dźwięk ’гук’, dźwięczeć ’гучаць’ (параўн. таксама запазычанне з польск. мовы ў ст.-бел. помніках: дзвенкъ ’гук’; гл. Булыка, Запазыч., 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзы́нкаць і дзі́нькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Рыдлёўка глуха совалася ў зямлю, шоргалася, дзынкала аб каменне. Бядуля. Гулі і дзынкалі пчолы ў густым вецці прысад і ў пышных кветніках. Грахоўскі. На высокай лясной жоўтай мятліцы пад сонцам дзінькаюць мухі, трымціць павуціна. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзи́нькать несов., разг. дзі́нькаць, дзы́нкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзвы́нкаць несов., см. дзы́нкаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзі́нькаць,

гл. дзынкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзылі́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Званіць, дзынкаць. Дзылінкаў школьны званок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзы́нкнуць і дзі́нькнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да дзынкаць, дзінькаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзы́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць дзынкаць. // Дзынкнуць некалькі разоў запар. Як кранулі каня, дык у возе нешта задзынкала. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)