дзесяці́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
дзесяці́на |
дзесяці́ны |
| Р. |
дзесяці́ны |
дзесяці́н |
| Д. |
дзесяці́не |
дзесяці́нам |
| В. |
дзесяці́ну |
дзесяці́ны |
| Т. |
дзесяці́най дзесяці́наю |
дзесяці́намі |
| М. |
дзесяці́не |
дзесяці́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дзесяці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (гіст.).
1. Старая руская мера зямельнай плошчы, роўная 1,09 гектара.
2. Падатак на карысць царквы ў памеры адной дзясятай часткі даходу.
|| прым. дзесяці́нны, -ая, -ае.
Д. надзел зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяці́на ж., ист. десяти́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзесяці́на, ‑ы, ж.
1. Мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 га, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.
2. Уст. Падатак на карысць царквы ў размеры адной дзесятай часткі даходу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
десяти́на ист. дзесяці́на, -ны ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
далучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак., да каго-чаго.
1. Дабавіцца да чаго‑н., стварыць адно цэлае з чым‑н. У гэтым годзе да .. [асушаных плошчаў] далучыцца яшчэ каля 50 тысяч гектараў тарфянікаў. «Полымя». І пасля гэтага, калі да двух дзесяцін Хвёдаравых далучылася дзесяціна жончына, — і тады нічога не змянілася. Чорны. Да пералётнага святла ракет далучыўся пажар эшалона. Брыль.
2. Прымкнуць да каго‑, чаго‑н., увайсці ў лік удзельнікаў, членаў чаго‑н. Чалавек далучыўся да дэманстрацыі і павёў першую калону касцельнаю вуліцаю на пляц. Чорны. Да партызан далучылася ўсё насельніцтва. Маўр. // Прыняць удзел у чым‑н. Далучыцца да працы. □ Бастуючым удалося .. пераканаць рабочых далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі. «Полымя».
3. Згадзіцца з кім‑н., стаць на чый‑н. бок. Далучыцца да выказанай прапановы. □ Алена цалкам далучылася да Максімавых поглядаў на Саўкава партызанства. Колас.
4. Пазнаёміцца з чым‑н., асвоіць што‑н. Далучыцца да грамадскага жыцця краіны. □ Толькі далучыўшыся да багаццяў чалавечага генія, .. [пісьменнік] можа стаць сапраўдным творцам. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)