джаз, -а, м.

1. Форма музычнага мастацтва, якая ўзнікла ў канцы 19 — пачатку 20 ст. і спалучае ў сабе рысы еўрапейскай і афрыканскай культур.

Іграць у стылі д.

Аматары джаза.

2. Аркестр, які складаецца пераважна з духавых, ударных шумавых інструментаў, уключае спевакоў-салістаў і выконвае такую музыку.

Іграе д.

|| прым. джа́завы, -ая, -ае.

Джазавая музыка.

Д. выканаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джа́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. джа́з джа́зы
Р. джа́за джа́заў
Д. джа́зу джа́зам
В. джа́з джа́зы
Т. джа́зам джа́замі
М. джа́зе джа́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

джаз м., муз. джаз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джаз муз. джаз, род. джа́за м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джаз, ‑а, м.

1. Тып аркестра змешанага складу з перавагай духавых і ўдарных інструментаў. Набліжаўся вечар. Дзесьці ў глыбіні парку зайграў джаз. Шашкоў.

2. Музыка, пераважна танцавальная, прызначаная для такога аркестра.

[Англ. jazz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Джазджаз’ (БРС), джазба́нд ’тс’. Рус. джаз, джазба́нд, укр. джаз. Запазычанне з англ. jazz, jazzband ’тс’ (ад імя музыканта Jaz < Charles). Фасмер, 1, 510; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 100–101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

джаз-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да джаза, напр.: джаз-фестываль, джазаркестр, джаз-музыка, джаз-банд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джаз-гру́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. джаз-гру́па джаз-гру́пы
Р. джаз-гру́пы джаз-гру́п
Д. джаз-гру́пе джаз-гру́пам
В. джаз-гру́пу джаз-гру́пы
Т. джаз-гру́пай
джаз-гру́паю
джаз-гру́памі
М. джаз-гру́пе джаз-гру́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

джаз-карнава́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. джаз-карнава́л джаз-карнава́лы
Р. джаз-карнава́лу джаз-карнава́лаў
Д. джаз-карнава́лу джаз-карнава́лам
В. джаз-карнава́л джаз-карнава́лы
Т. джаз-карнава́лам джаз-карнава́ламі
М. джаз-карнава́ле джаз-карнава́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

джаз-квартэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. джаз-квартэ́т джаз-квартэ́ты
Р. джаз-квартэ́та джаз-квартэ́таў
Д. джаз-квартэ́ту джаз-квартэ́там
В. джаз-квартэ́т джаз-квартэ́ты
Т. джаз-квартэ́там джаз-квартэ́тамі
М. джаз-квартэ́це джаз-квартэ́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)