двухдо́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. двухдо́льны двухдо́льная двухдо́льнае двухдо́льныя
Р. двухдо́льнага двухдо́льнай
двухдо́льнае
двухдо́льнага двухдо́льных
Д. двухдо́льнаму двухдо́льнай двухдо́льнаму двухдо́льным
В. двухдо́льны (неадуш.)
двухдо́льнага (адуш.)
двухдо́льную двухдо́льнае двухдо́льныя (неадуш.)
двухдо́льных (адуш.)
Т. двухдо́льным двухдо́льнай
двухдо́льнаю
двухдо́льным двухдо́льнымі
М. двухдо́льным двухдо́льнай двухдо́льным двухдо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

двухдо́льны двудо́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухдо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх семядолей (пра зародак раслін). Двухдольныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́льныя, ‑ых. Клас пакрытанасенных раслін, зародак якіх складаецца з дзвюх семядолей.

3. Які складаецца з дзвюх рытмічных долей, частак. Двухдольны верш. Двухдольны рытм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухдо́льны, -ая, -ае (спец.).

1. Які складаецца з дзвюх семядоль.

Двухдольныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́льныя, -ых. Клас пакрытанасенных раслін, зародак якіх складаецца з дзвюх семядоль.

3. Які складаецца з дзвюх рытмічных долей, частак.

Д. памер верша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двудо́льный двухдо́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

...дольны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў; абазначае: які складаецца са столькіх долей, колькі паказвае першая частка гэтых слоў, напрыклад: аднадольны, двухдольны, трохдольны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Велічыня чаго-н. у якім-н. вымярэнні.

П. участка.

П. туфель.

2. Ступень развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы.

Здарэнне набыло шырокія памеры.

3. Колькасць і характар стоп у вершаваных радках, якія з’яўляюцца асновай рытму; таксама колькасць рытмічных адзінак у музыкальным такце (спец.).

Ямб — двухдольны п.

Вальсы пішуцца памерам у тры чвэрці.

|| прым. паме́рны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)