Дво́жды ’двойчы’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. дво́жды, дво́жди, дво́жжи (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 187). Дыялектная форма да прасл. *d(ъ)va šьdi ’двойчы’ (< d(ъ)va ’два’ і šьd‑, апошняе да дзеяслова *jьti, *xoditi), якая ўзнікла, відавочна, аналогіяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́жды ‘тройчы, трыкроць’ (Нас., Некр. і Байк.), тро́жджы ‘тс’ (Нас.), ст.-бел. троижды, троижда ‘тс’ (ГСБМ), трежды, трейжды ‘тс’ (Карскі 2-3, 72). Аналагічна да двожды (гл.), падрабязней гл. трыжды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дво́йчы ’двойчы’ (БРС, Нас., Шат., Касп.). Параўн. рус. дыял. дво́йчы, дво́ича, укр. дві́чи, дві́йчи, ст.-польск. dwójcy, dwujcy, dwajcy, ст.-слав. дъвоищи. Прасл. *d(ъ)vojьtji < *d(ъ)va + іменная форма *jьtjь ’ход’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 193. Параўн. дво́жды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)