двое... (а таксама двая...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. два, двайны, напр., двоеўладдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двая... (гл. двое...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «двое...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дваяборства, дваямужжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двая... (гл. двое...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «двое...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: дваяборац, дваяверац, дваяжэнец, дваяшлюбнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двое... (а таксама двая...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: два, двайны, напрыклад: двоеўладдзе, дваяжэнства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)