да́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. да́ўнасць
Р. да́ўнасці
Д. да́ўнасці
В. да́ўнасць
Т. да́ўнасцю
М. да́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

да́ўнасць, -і, ж.

1. Аддаленасць у часе якой-н. падзеі.

Справа гэта мае вялікую д.

2. Працягласць існавання чаго-н.

Д. нашага сяброўства.

3. Тэрмін, на працягу якога могуць быць заяўлены якія-н. патрабаванні або пасля якога набываецца або траціцца якое-н. права (спец.).

Іскавая д.

Тэрмін даўнасці мінуў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́ўнасць ж., в разн. знач. да́вность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́ўнасць, ‑і, ж.

1. Аддаленасць у мінулае да моманту ўзнікнення, завяршэння чаго‑н. Падзеі немалой даўнасці. □ Копаць на сценах была стогадовай даўнасці. Гамолка. // Разм. Даўнія часы, старадаўнасць. У даўнасці тут лясы былі непраходныя, а на гэтым месцы, дзе коні пасуцца, — балота гнілое і называлася яно Камарыным. Лупсякоў.

2. Працягласць існавання чаго‑н. Гісторыя нашай дзіцячай літаратуры мае ўсяго толькі паўвекавую даўнасць. Пшыркоў.

3. Пэўны тэрмін, на працягу якога могуць быць заяўлены якія‑н. патрабаванні або па сканчэнні якога траціцца ці набываецца якое‑н. права. Суд не ўзяўся за справы, спасылаючыся на хісткія доказы і на даўнасць часу некаторых фактаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исково́й юр. і́скавы;

искова́я да́вность і́скавая да́ўнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́вность да́ўнасць, -ці ж.;

за да́вностью лет за да́ўнасцю гадо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гіме́ць ’гусці’ (КЭС). Рус. дыял. гиме́ть ’тс’, ги́ми́ть ’гусці; шумець, рабіць шум пры перамяшчэнні’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 222) рэканструюе прасл. *gyměti, *gymiti, якое, магчыма, мае гукапераймальны характар, але даўнасць і далейшыя сувязі гэтых лексем няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

старада́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць старадаўняга (у 1 знач.); даўнасць узнікнення, існавання чаго‑н. Старадаўнасць звычаяў. // Вельмі далёкія часы, далёкае мінулае. Жыццё не знае старасці — Яно не мае меж: З глыбокай старадаўнасці Да нас прыходзіць верш. Непачаловіч.

2. звычайна мн. (старада́ўнасці, ‑ей). Помнім далёкага мінулага. Паспрабуйце не мінаць хуткім крокам і безуважнымі вачыма помнікі старадаўнасці — песні, карціны, скульптуры, будынкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старажы́тнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць старажытнага (у 1, 2 знач.); даўнасць узнікнення, існавання чаго‑н. Я гляджу цяпер на гэты роў і ў шуме вады чую далёкую старажытнасць. Скрыган. // Вельмі далёкія часы, далёкае мінулае. Сівая старажытнасць. □ Недарэмна казалі ў старажытнасці, калі здаралася бяда, вайна, сварка, бойка: не абышлося без жанчыны! Шамякін. // Старажытны свет, антычнасць. Разам з узвышэннем Канстанцінопаля і падзеннем Рыма канчаецца старажытнасць. Энгельс.

2. звычайна мн. (старажы́тнасці, ‑ей). Помнікі мінулага. Трэба вось што, Васіль Кузьміч: сёння напісаць ці пазваніць, куды трэба, каб спецыяліста прыслалі... Можа [касцёл] гэта старажытнасць якая? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Асвяну́ць, освыну́ты ’сустрэць світанне’ (Клім.). Рус. освенуть, рассвенуть ’развіднецца’, укр. освінути ’развіднецца, сустрэць світанне, выздаравець’, свінути(ся) ’развіднецца’, славац. osvitnuť, серб.-харв. осва̀нути ’сустрэць світанне’, славац. svitnuť, серб.-харв. сва̀нути, славен. sveniti ’развіднецца’. Ст.-рус. (ц.-слав.) освьнути ’сустрэць світанне’, свьнути ’развіднецца’ ст.-слав. (о)свитати ’тс’. Параўн. літ. švìsti, švintù ’развіднецца’ і іншыя і.-е. адпаведнікі. У славянскіх мовах форма асвянуць роднасная свет (з чаргаваннем галоснага), у якой група ‑тн‑ упрасцілася ў н (гл. свет). Зважаючы на пашырэнне і даўнасць, можна лічыць гэта слова архаічным праславянскім утварэннем. Міклашыч, 332–333; Праабражэнскі, 2, 264; Брукнер, 538; Фрэнкель, 1046; Траўтман, 310–311; Покарны, 629; Супрун, Веснік БДУ, 1972, 3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)