даўгапо́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даўгапо́лы даўгапо́лая даўгапо́лае даўгапо́лыя
Р. даўгапо́лага даўгапо́лай
даўгапо́лае
даўгапо́лага даўгапо́лых
Д. даўгапо́ламу даўгапо́лай даўгапо́ламу даўгапо́лым
В. даўгапо́лы (неадуш.)
даўгапо́лага (адуш.)
даўгапо́лую даўгапо́лае даўгапо́лыя (неадуш.)
даўгапо́лых (адуш.)
Т. даўгапо́лым даўгапо́лай
даўгапо́лаю
даўгапо́лым даўгапо́лымі
М. даўгапо́лым даўгапо́лай даўгапо́лым даўгапо́лых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даўгапо́лы, ‑ая, ‑ае.

З доўгімі поламі. Даўгаполы кажух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

долгопо́лый до́ўгі, даўгапо́лы, даўгакры́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

длиннопо́лый до́ўгі, даўгапо́лы, даўгакры́сы;

длиннопо́лое пальто́ до́ўгае (даўгапо́лае, даўгакры́сае) паліто́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лапсарда́кдаўгаполы сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў’ (ТСБМ), ’старая адзежына іншага пакрою’ (КЭС, лаг.), лапсярда́к ’кафтан’ (Сцяшк.), ла́псурдук ’абадранец’, ’лахманы, рызманы’ (Нас.), ла́псырдзікі ’парванае, абношанае адзенне’ (Грыг.). Укр., рус. лапсердак ’яўрэйскі сурдут’, ’дрэнна пашытая адзежына’, польск. łapserdak ’тс’, ’абадранец’, ’збяднелы чалавек’, ’галяк’, ’неахайны’. Запазычана з ідыш ла̄́псердак ’рытуальная кашуля, абвешаная з чатырох вуглоў махрамі, кожны з якіх складаецца з 12 матузоў’ (Альтбаўэр, JP, 17, 76). Форма ў ідыш вядома яшчэ з сярэдніх вякоў. Яна складаецца з ла̄б (< н.-в.-ням. Leib ’ліф’) і слав. (укр.) сердак ’сурдут з тоўстага сукна’ (Шапіра, Филолог. записки, 1873, вып. 1, 13; Фасмер, 2, 459). Праабражэнскі (1, 434) тлумачыць гэта слова як збліжэнне з н.-в.-ням. Lappen ’ануча’ слова сюртук; Насовіч (265) — ад лапіць і сюртук, што мала імаверна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)