даўгаве́чны, -ая, -ае.

1. Здольны жыць доўгі час.

Д. род.

Дуб — даўгавечнае дрэва.

2. Разлічаны на доўгі час існавання; моцны, трывалы.

Надзейны і д. самазвал.

|| наз. даўгаве́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгаве́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даўгаве́чны даўгаве́чная даўгаве́чнае даўгаве́чныя
Р. даўгаве́чнага даўгаве́чнай
даўгаве́чнае
даўгаве́чнага даўгаве́чных
Д. даўгаве́чнаму даўгаве́чнай даўгаве́чнаму даўгаве́чным
В. даўгаве́чны (неадуш.)
даўгаве́чнага (адуш.)
даўгаве́чную даўгаве́чнае даўгаве́чныя (неадуш.)
даўгаве́чных (адуш.)
Т. даўгаве́чным даўгаве́чнай
даўгаве́чнаю
даўгаве́чным даўгаве́чнымі
М. даўгаве́чным даўгаве́чнай даўгаве́чным даўгаве́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даўгаве́чны

1. прил. долгове́чный;

2. сущ. долгожи́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Здольны жыць, існаваць доўгі час, многа гадоў. Смольная хвоя — вельмі моцнае і даўгавечнае дрэва. Чорны. Лявон перабраў у памяці род дзядзькоў, гэта значыць бацькавых братоў. Даўгавечны род. Гадоў па восемдзесят пяць, па дзевяноста, а ўсе жывуць. Ермаловіч. // Разлічаны на доўгі час; трывалы. Змайстраваў сабе бусел даўгавечнае гняздо. Колас. Беларускія аўтамашыны.. будуць самымі надзейнымі і даўгавечнымі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

долгове́чный даўгаве́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўга... (гл. доўга...).

Першая састаўная частка складаных слоў; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: даўгавечны, даўганосы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флегматы́зм, ‑у, м.

Тое, што і флегма (у 2 знач.). Даўгавечны сялянскі флегматызм і пакора разарваліся пробліскам рэвалюцыйнага змагання. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

долгожи́тель доўгажыха́р, -ра́ м., даўгаве́чны, -нага м., разг. даўгаве́чнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паперажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Перажыць усіх, многіх або ўсё, многае. Даўгавечны род. Гадоў па восемдзесят пяць, па дзевяноста, а ўсе жывуць. І ўсе жонак сваіх паперажывалі. Ермаловіч.

2. Перажываць, хвалявацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Неўміру́шчы ’неўміручы’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ), niūmiruščy «ў хворага няма адзнакаў набліжэння смерці» (Варл.), ’несмяртэльны; даўгавечны; здаровы’ (Нас.). Паводле Карскага (2–3, 276), такога тыпу прыметнікі маглі ўзнікнуць пад уплывам адпаведных царкоўнаславянскіх дзеепрыметнікаў на ‑щий на базе ўласных утварэнняў на ‑чы, параўн. неўміручы, або пад уплывам прыметнікаў на ‑тчы (параўн. віц. злющий, краснущий), паходжанне якіх застаецца нявысветленым (< *skj ці *s//?), параўн. Карскі 2–3, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)