дашча́ны, -ая, -ае.

Зроблены з дошак.

Дашчаная перагародка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дашча́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дашча́ны дашча́ная дашча́нае дашча́ныя
Р. дашча́нага дашча́най
дашча́нае
дашча́нага дашча́ных
Д. дашча́наму дашча́най дашча́наму дашча́ным
В. дашча́ны (неадуш.)
дашча́нага (адуш.)
дашча́ную дашча́нае дашча́ныя (неадуш.)
дашча́ных (адуш.)
Т. дашча́ным дашча́най
дашча́наю
дашча́ным дашча́нымі
М. дашча́ным дашча́най дашча́ным дашча́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дашча́ны доща́тый, дощано́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дашча́ны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з дошак. Дашчаны ганак. □ У канцы саду віднеўся дашчаны будынак, вакол яго ў строгім парадку размяшчаліся рамачныя вуллі. Шамякін. Масцілі [чамбарскія мяшчане] тратуар дашчаны З дубоў стагодніх, каб навек. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дощано́й уст., доща́тый дашча́ны, дашча́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тесо́вый дашча́ны; (о крыше — ещё) дра́нкавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антрэсо́лі, ‑яў; адз. антрэсоль, ‑і, ж.

1. Верхні паўпаверх дома.

2. Верхні паўярус у высокіх пакоях, звычайна ў выглядзе галерэі.

3. Разм. Дашчаны памост пад столлю, які выкарыстоўваецца для хавання рэчаў.

[Фр. entresol.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дашча́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дашчаны. Амаль вобмацкам ішоў Андрэй па дашчатаму тратуарчыку галоўнай вуліцы мястэчка. Пестрак. На процілеглай сцяне кузні і нават на дашчатай страсе ў такт рухам каваля хістаўся вялізны, перагнуты ў поясе цень. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.

Разм. Слізкасць, абледзянеласць чаго‑н. Выбраліся на абледзянелы дашчаны тратуар, пабрылі ўсцяж вуліцы. Макрэча, слізгота. Навуменка. Я чую, як шумяць .. хвоі, як падаюць шышкі, і ногі нячутна ступаюць па мяккай слізгоце шыпулек. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́ма, ‑ы, ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш. Гарадская брама. Заводская брама. Жалезная брама. □ Ад вуліцы дом адгароджваў шчытны дашчаны плот з высокай, падобнай на арку, брамай і з масіўнай форткай. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)