дачу́шка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дачу́шка дачу́шкі
Р. дачу́шкі дачу́шак
Д. дачу́шцы дачу́шкам
В. дачу́шку дачу́шак
Т. дачу́шкай
дачу́шкаю
дачу́шкамі
М. дачу́шцы дачу́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дачу́шка ж., ласк. до́ченька, дочу́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дачу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Памянш.-ласк. да дачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачка́, -і́, ДМ дачцэ́, мн. до́чкі і (з ліч. 2, 3, 4) дачкі́, дачо́к, ж.

1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

2. Жанчына як носьбіт лепшых рыс свайго народа, грамадства, краіны (высок.).

Вера Харужая — слаўная д. беларускага народа.

|| памянш.-ласк. дачу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.) і до́чухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даччы́н, -а́, -о́ (да 1 знач.).

Даччына сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дочу́рка ласк. дачу́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́ченька ласк. дачу́шка, -шкі ж., (только при обращении) до́чухна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скараба́ціць, ‑бачу, ‑баціш, ‑баціць; зак., што.

Зрабіць карабатым, скрыўленым. — Скарабаціць.. [рукавічкі] сонца, дачушка мая! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́сніца, ‑ы, ж.

1. Жан. да поснік.

2. Разм. Нішчымніца. — Няма, дачушка, Падласкі, няма і малачка. Посніца цяпер будзе ў нас. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбачэ́нне, ‑я, н.

Дараванне віны; прабачэнне. [Іван Нічыпаравіч:] — Не трэба, дачушка, выбачэння. Якімовіч. Бывае і так. Прыйдзе, накурыць, графік разаб’е, а потым назаўтра выбачэння просіць. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перажы́цца, ‑жывецца; зак.

Аказацца перажытым, быць перажытым. [Маці:] — Трэба было, дачушка, як-небудзь трымацца. Як-небудзь перажылося б, перагаравалася б. Чорны. І вось усё перажылося, перабылося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)