да́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́чны да́чная да́чнае да́чныя
Р. да́чнага да́чнай
да́чнае
да́чнага да́чных
Д. да́чнаму да́чнай да́чнаму да́чным
В. да́чны (неадуш.)
да́чнага (адуш.)
да́чную да́чнае да́чныя (неадуш.)
да́чных (адуш.)
Т. да́чным да́чнай
да́чнаю
да́чным да́чнымі
М. да́чным да́чнай да́чным да́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

да́чны да́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дачы ​2. Дачны поезд. □ Апынуўшыся па-за сценамі дачнага дома, сябры ўздыхнулі лягчэй. Колас. // Звязаны са знаходжаннем на дачы. Дачны сезон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́ча², -ы, мн. -ы, дач, ж.

Тое, што і лецішча.

Жыць на дачы.

|| памянш. да́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. да́чны, -ая, -ае.

Д. ўчастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кааператы́ўна-да́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кааператы́ўна-да́чны кааператы́ўна-да́чная кааператы́ўна-да́чнае кааператы́ўна-да́чныя
Р. кааператы́ўна-да́чнага кааператы́ўна-да́чнай
кааператы́ўна-да́чнае
кааператы́ўна-да́чнага кааператы́ўна-да́чных
Д. кааператы́ўна-да́чнаму кааператы́ўна-да́чнай кааператы́ўна-да́чнаму кааператы́ўна-да́чным
В. кааператы́ўна-да́чны (неадуш.)
кааператы́ўна-да́чнага (адуш.)
кааператы́ўна-да́чную кааператы́ўна-да́чнае кааператы́ўна-да́чныя (неадуш.)
кааператы́ўна-да́чных (адуш.)
Т. кааператы́ўна-да́чным кааператы́ўна-да́чнай
кааператы́ўна-да́чнаю
кааператы́ўна-да́чным кааператы́ўна-да́чнымі
М. кааператы́ўна-да́чным кааператы́ўна-да́чнай кааператы́ўна-да́чным кааператы́ўна-да́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

садо́ва-да́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. садо́ва-да́чны садо́ва-да́чная садо́ва-да́чнае садо́ва-да́чныя
Р. садо́ва-да́чнага садо́ва-да́чнай
садо́ва-да́чнае
садо́ва-да́чнага садо́ва-да́чных
Д. садо́ва-да́чнаму садо́ва-да́чнай садо́ва-да́чнаму садо́ва-да́чным
В. садо́ва-да́чны (неадуш.)
садо́ва-да́чнага (адуш.)
садо́ва-да́чную садо́ва-да́чнае садо́ва-да́чныя (неадуш.)
садо́ва-да́чных (адуш.)
Т. садо́ва-да́чным садо́ва-да́чнай
садо́ва-да́чнаю
садо́ва-да́чным садо́ва-да́чнымі
М. садо́ва-да́чным садо́ва-да́чнай садо́ва-да́чным садо́ва-да́чных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

да́чный да́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Невялікі населены пункт, размешчаны звычайна недалёка ад горада ці асноўнага пасялення.

Рыбацкі п.

Дачны п.

|| прым. пасялко́вы, -ая, -ае.

П.

Савет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сляпы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які не бачыць, пазбаўлены зроку. Бацька стары, з чорна-сівою барадою і на адно вока сляпы. Чорны. Быў.. [Арцём] спачатку павадыром у сляпога жабрака. Бядуля. / у знач. наз. сляпы́, ‑ога, м.; сляпа́я, ‑ой, ж. З вакзала, па дарозе ў горад, Лабановіч зайшоў да былога сябра Балоціча, з якім ён дружыў у семінарыі і які быў цяпер настаўнікам у школе сляпых. Колас. // Разм. З слабым зрокам; блізарукі. // перан. Які не заўважае, не разумее таго, што адбываецца навокал. [Іван Пракопавіч:] — Але ж і сляпыя мы былі, гэта таксама праўда.. Знайшліся Адамчукі, Касарэвічы, плюнулі ў твар, здрадзілі. А мы ж іх сваімі лічылі. Ды яшчэ самымі перадавымі. Навуменка. «Ну і Свідраль! Аказаўся кар’ерыстам. Сляпы я, сляпы. Не разгледзеў. Малавата ў мяне партыйнага чуцця, відаць...», — абвінавачваў .. [Пазняк] сам сябе. Дуброўскі. Закаханыя людзі бываюць крыху сляпыя. Скрыган. // перан. Цёмны, неадукаваны. [Ян Нітка:] — Гэта ж сорам вялікі перад сабою быць такім сляпым, цёмным, быць рабом, маліцца каменю, якога прыгналі сюды леднікі недзе аж з фінскіх гор тысячы і тысячы гадоў таму назад. Пестрак. Нам дыхаць на роднай зямлі было нечым, А дзеці сляпымі раслі без навукі... Васілёк.

2. перан. Які дзейнічае, не ўсведамляючы сваіх учынкаў, не раздумваючы. Сляпы ад злосці ехаў Глушак мястэчкам. Мележ. // Які не мае разумных падстаў; безразважны. Сляпое перайманне моды. Сляпая любоў. □ У тую хвіліну мне не хацелася верыць, што ў малога магла быць такая сляпая злосць да ні ў чым не вінаватай птушкі. Паслядовіч. Колькі вёсен жыццёвых яшчэ Мы сустрэнем, — ну хто яго знае? Неўпрыкметку каханне ўцячэ. І пакіне нас рэўнасць сляпая. Хведаровіч. Адразу даверыцца.. [камандзір], вядома, не мог: вопыт падказваў, што сляпое давер’е часам вельмі дорага каштавала партызанам. Кулакоўскі. // Які дзейнічае стыхійна; выпадковы. Сляпыя сілы прыроды. □ І хоць сляпая, дзікая была [куля], Усё-такі ляцела і знайшла. Чэрня.

3. Невыразны, неразборлівы (пра тэкст, шрыфт і пад.). Сляпы шрыфт. □ У кутку абразы цудатворцаў, Даўна ад дыму сляпых. Танк. // Ледзь бачны, непрыкметны (пра сцежку і пад.). Міхал і Клін ужо мінае. Направа сцежачка сляпая Вядзе балотцам. Колас. // Вельмі слабы (пра святло). Пры.. сляпым святле [газоўкі] бацька чытаў уголас. Вітка.

4. Праз які дрэнна відаць або нічога не відаць. Сляпыя шыбы ў вокнах. □ На плітах каменных парос зялёны мох, Бярозы, хвойкі плакалі над імі, А пасярод капліца.., як астрог, Па свет глядзела вокнамі сляпымі. Купала. // З маленькімі вокнамі. Сляпыя, Нізенькія хаты Травой і мохам параслі. Глебка. // Які не мае акон. Так разглядаючы, непрыкметна зайшоў аж да кутка сляпой сцяны. Там, як звычайна, стаяў ложак. Пестрак.

5. Непраглядны, беспрасветны. Белыя маланкі то азаралі дачны лясны пасёлак, то зноў кідалі яго ў сляпую цемру. Лось. Навакол стаяла шэрая, сляпая цішыня. Лынькоў.

6. Які адбываецца без удзелу зроку. Сляпы метад друкавання. // Які праходзіць, адбываецца ў цемры, тумане і пад. пры дапамозе прылад (пра рух і пад.).

7. Які не мае выхаду, праходу. Сляпая вулачка. Сляпая шахта.

•••

Сляпая кішка гл. кішка.

Сляпая пляма гл. пляма.

Сляпы дождж гл. дождж.

Сляпы палёт гл. палёт.

Сляпая курыца гл. курыца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)