даха́ты, прысл.

Дадому, да сваёй сям’і; у родныя мясціны.

Ісці д.

На канікулы ехаць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даха́ты

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
даха́ты - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даха́ты нареч. домо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даха́ты, прысл.

У свой дом, у сваю хату, да сваёй сям’і; дадому. Аднаго разу паехаў Кузьма з сынам па сена. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным возе, сын — на другім. Якімовіч. Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж мы паедзем Дадому, дахаты. Русак. // На радзіму, у родныя мясціны. Яны ў дарозе дахаты, едуць з Паволжа. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

домо́й нареч. дадо́му, даха́ты, дамо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

восвоя́си нареч., разг. дамо́ў, дадо́му, даха́ты;

возврати́ться восвоя́си вярну́цца дамо́ў (дадо́му, даха́ты); (в знач. не солоно хлебавши) вярну́цца ні з чым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шва́граў, ‑ава.

Які належыць швагру. Я павёў Вальку дахаты, на шваграву сядзібу за ракой. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамоў, дадому, дахаты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пазахле́ўю, прысл.

Абл. За хлявамі. Мірон вышмыгнуў непрыкметна за дзверы і зноў агародамі, пазахлеўю, падаўся дахаты. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісямко́, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да пісьмо (у 1 знач.). — Напішы мне, калі ласка, Пісямко дахаты! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)