да́хавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́хавы да́хавая да́хавае да́хавыя
Р. да́хавага да́хавай
да́хавае
да́хавага да́хавых
Д. да́хаваму да́хавай да́хаваму да́хавым
В. да́хавы (неадуш.)
да́хавага (адуш.)
да́хавую да́хавае да́хавыя (неадуш.)
да́хавых (адуш.)
Т. да́хавым да́хавай
да́хаваю
да́хавым да́хавымі
М. да́хавым да́хавай да́хавым да́хавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

да́хавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да даху. Дахавыя перакрыцці. // Якім крыюць дахі. Дахавае жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дах, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Верхняя частка будынка, якая засцерагае яго ад дажджу, снегу.

Чарапічны д.

2. Пра дом, жыллё, прытулак.

Пад адным дахам (разм.) — у адным доме з кім-н.

|| прым. да́хавы, -ая, -ае.

Дахавае жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слухово́й слыхавы́;

слухово́е окно́ да́хавае акно́;

слухово́й анализа́тор слыхавы́ аналіза́тар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жале́за, -а, н.

1. Хімічны элемент, цяжкі коўкі метал серабрыстага колеру, асноўная састаўная частка чыгуну і сталі.

Каваць ж.

2. Вырабы з гэтага металу.

Дахавае ж.

3. Жалезістыя рэчывы як лячэбны сродак.

У яблыках шмат жалеза.

|| прым. жале́зны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Жалезныя вароты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Толь ’воданепранікальны тоўсты кардон’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк.). Запазычана праз рус. толь ’тс’ з франц. tôle ’дахавыя лісты, дахавае жалеза’ (ЕСУМ, 5, 594).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жале́за, ‑а, н.

1. Хімічны элемент, цяжкі коўкі метал серабрыстага колеру, які ў спалучэнні з вугляродам утварае чыгун і сталь. Выплаўка жалеза з руды. Каваць жалеза.

2. Звычайная (бытавая) назва малавугляродзістых сталей. Пройдзеш круг — рукой не дакранешся да лемяхоў і нарогаў. Гарыць жалеза. Бялевіч. // зб. Вырабы з гэтага металу. Ліставое жалеза. Дахавае жалеза.

3. Жалезістыя рэчывы як лячэбны сродак. У цыбулі многа жалеза. Большая частка жалеза ў целе чалавека знаходзіцца ў гемаглабіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́вля ж.

1. дах, род. да́ху м., страха́, -хі́ ж. (преимущественно о соломенной);

под одно́й кро́влей пад адно́й страхо́й;

под родно́й кро́влей пад ро́днай страхо́й;

2. (материал для крыши) (да́хавае) крыццё (пакрыццё).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)