даста́так, -тку, м.

1. Заможнасць, поўная матэрыяльная забяспечанасць.

Жыць у дастатку.

2. звычайна мн. (даста́ткі, -аў). Матэрыяльныя сродкі, набыткі.

Дастаткаў вам у хату!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даста́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. даста́так даста́ткі
Р. даста́тку даста́ткаў
Д. даста́тку даста́ткам
В. даста́так даста́ткі
Т. даста́ткам даста́ткамі
М. даста́тку даста́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даста́так, ‑тку, м.

1. Заможнасць, матэрыяльная забяспечанасць. Жыць у дастатку. □ Усё гаварыла тут аб дастатку гаспадара: і мяккая гарадская мэбля, і дываны, і нават гравюры. Сяргейчык.

2. часцей мн. (даста́ткі, ‑аў). Матэрыяльныя сродкі, прыбыткі. Няхай дастаткаў вам прыбудзе, Хай родзяць нівы, сенажаць! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)