даспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -па́ў, -па́ла; -пі́; зак. (разм.).

1. Праспаць да якога-н. часу.

Д. да абеду.

2. Праспаць дадаткова пэўны час, каб выспацца.

Колькі начэй не даспаў.

|| незак. дасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспа́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дасплю́ даспі́м
2-я ас. даспі́ш даспіце́
3-я ас. даспі́ць даспя́ць
Прошлы час
м. даспа́ў даспа́лі
ж. даспа́ла
н. даспа́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час даспа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даспа́ць сов. доспа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.

Разм.

1. Праспаць дадаткова пэўны час, каб добра выспацца. Даць даспаць дзецям. □ І з партызанскай прыйдзеш славай, — Тады даспім і даядзім. Астрэйка.

2. Праспаць да якога‑н. часу. Даспаць да ўсходу сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доспа́ть сов., разг. даспа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасыпа́ць I несов. (к дасы́паць) досыпа́ть

дасыпа́ць II несов. (к даспа́ць) досыпа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. дасы́п; зак., што.

1. Скончыць сыпаць; насыпаць да якога‑н. узроўню. Дасыпаць бульбу ў мяхі. Дасыпаць кошык.

2. і чаго. Насыпаць дадаткова. Дасыпаць солі ў страву.

дасыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да дасы́паць.

дасыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да даспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)