даро́бка гл. дарабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даро́бка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даро́бка даро́бкі
Р. даро́бкі даро́бак
Д. даро́бцы даро́бкам
В. даро́бку даро́бкі
Т. даро́бкай
даро́бкаю
даро́бкамі
М. даро́бцы даро́бках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даро́бка ж. дорабо́тка, доде́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дарабляць — дарабіць; канчатковая апрацоўка чаго‑н. Даробка дэталей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

1. Скончыць, завяршыць работу, давесці да патрэбнага ўзроўню.

Д. справы.

Д. праект забудовы.

2. Зрабіць дадаткова, прырабіць што-н. да чаго-н.

Д. ключ.

Д. ножку да стала.

|| незак. дарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. даро́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доде́лка даро́бка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дорабо́тка дапрацо́ўка, -кі ж.; (доделка) даро́бка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

До́раб, даро́бка ’скрынка’ (Нас.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) лічыць гэта праславянскім дыялектызмам (*dorbъ), які, акрамя бел. мовы, засведчаны таксама (с. 172) у рус. (дыял. до́роб ’скрынка, сіта’) і ўкр. (дороба́йло ’сіта’). Слав. *dorbъ звязана з літ. darbas ’пляцёнка з лісцяў’, ст.-інд. darbhás ’пучок травы’, dr̥bháti ’звязвае, пляце’. Гл. Фасмер, 1, 530; Трубачоў, Эт. сл., 4, 74. Цікава, што прасл. лексема з вельмі надзейнымі і.-е. сувязямі рэканструюецца ў даным выпадку толькі на аснове ўсх.-слав. даных, што наогул трапляецца не вельмі часта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)