дармо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дармо́вы дармо́вая дармо́вае дармо́выя
Р. дармо́вага дармо́вай
дармо́вае
дармо́вага дармо́вых
Д. дармо́ваму дармо́вай дармо́ваму дармо́вым
В. дармо́вы (неадуш.)
дармо́вага (адуш.)
дармо́вую дармо́вае дармо́выя (неадуш.)
дармо́вых (адуш.)
Т. дармо́вым дармо́вай
дармо́ваю
дармо́вым дармо́вымі
М. дармо́вым дармо́вай дармо́вым дармо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дармо́вы, см. дармавы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дармавы́, -а́я, -о́е і дармо́вы, -ая, -ае.

Бясплатны, атрыманы за нішто, без грошай.

Д. абед.

Дармавому каню ў зубы не глядзяць (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дармо́вы,

гл. дармавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дармавы́, ‑ая, ‑ое і дармо́вы, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы дарма, за нішто; бясплатны. Усе з цікавасцю чакаюць дармавога спектакля, які кожны дзень разыгрываецца Гараськам. Навуменка. [Рабочаму чалавеку] работу давай, каб ён ведаў, што не дармовыя грошы атрымлівае. Шыцік. Дармавому каню ў зубы не глядзяць. Прымаўка. // Які выконваецца дарма, бясплатна. Дармавая праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарово́й разг. дармавы́, дармо́вы, дарэ́мны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безвозме́здный бязвы́платны, дармо́вы;

безвозме́здное отчужде́ние бязвы́платнае адчужэ́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Пабудаваць для сябе будынак (будынкі), пабудавацца. — [Паўлюк] хоча, каб я аддаў свой зруб пад клуб у калгас. За дармовы лес, кажа, збудаваўся. А я яго прадам калгасу сам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарэ́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Марны, бескарысны. Не дапускай дарэмнай траты часу. □ Паравоз рабіў дарэмныя спробы скрануць з месца гружаны эшалон. Лынькоў.

2. Беспадстаўны, беспрычынны. Дарэмная трывога. Дарэмны страх. □ І паімчаліся мы ўсцяж па рацэ, пакінулі дарэмную спрэчку. Краўчанка.

3. Дармовы, бясплатны. — Ад дарэмнага пачастунку ніхто ў лесе не адмовіцца, — зазначыў Дзямід, аглядаючы мясцовасць. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)