даражэ́йшы

прыметнік, якасны, вышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даражэ́йшы даражэ́йшая даражэ́йшае даражэ́йшыя
Р. даражэ́йшага даражэ́йшай
даражэ́йшае
даражэ́йшага даражэ́йшых
Д. даражэ́йшаму даражэ́йшай даражэ́йшаму даражэ́йшым
В. даражэ́йшы (неадуш.)
даражэ́йшага (адуш.)
даражэ́йшую даражэ́йшае даражэ́йшыя (неадуш.)
даражэ́йшых (адуш.)
Т. даражэ́йшым даражэ́йшай
даражэ́йшаю
даражэ́йшым даражэ́йшымі
М. даражэ́йшым даражэ́йшай даражэ́йшым даражэ́йшых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даражэ́йшы прил. сравнит. ст. доро́же; подоро́же; бо́лее дорого́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даражэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. дарагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доро́же сравнит. ст.

1. нареч. даражэ́й;

он заплати́л доро́же ён заплаці́ў даражэ́й;

2. прил. даражэ́йшы;

он для меня́ доро́же всех ён для мяне́ даражэ́йшы за ўсіх.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дарагі́, -а́я, -о́е; даражэ́йшы.

1. Які каштуе многа грошай, высока цэніцца; проціл. танны.

Дарагая мэбля.

Дорага (прысл.) каштуе.

2. перан. Які звязаны з вялікімі намаганнямі, ахвярамі.

Дарагая перамога.

3. перан. Такі, якім даражаць, якога шануюць.

Нам дарагая памяць герояў.

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка (прыказка).

4. Ласкавы, мілы, любімы.

Д. друг.

Пішы часцей, дарагая сяброўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупы́, ‑ая, ‑ое.

1. Празмерна, да прагнасці ашчадны (пра чалавека). [Прымак:] — Ды і жонка мая скупая. У яе на чарку не выпрасіш. Шамякін. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся. Якімовіч. / у знач. наз. скупы́, ‑ога, м.; скупа́я, ‑ой, ж. Скупому рубель даражэйшы за душу. З нар.

2. Разм. Які крыху не дасягае пэўнай нормы, памеру і пад., няпоўны. Скупы кілаграм. Скупыя тры метры тканіны. □ Гэтай мукі можа яшчэ хопіць на два скупыя хлявы. Чорны. // перан. Няшчодры, ашчадны (пра прыроду і пад.). Скаціна лагодна, кожная на свой манер, вітае гаспадара простымі аднаскладовымі гукамі, што адпусціла для іх скупая прырода. Колас. Снег сышоў. Скупая паша На мурог і асаку. Маляўка. // Малы па колькасці, бедны, мізэрны. Пасля, поснага і скупога снедання хлопцы накіраваліся.. [на нядзельнік]. Чарнышэвіч. На румку засталося шмат драўніны — яе не паспелі сплавіць. Заработкі адразу сталі скупымі. Лынькоў. Ашчаджаючы скупы запас снарада, .. казакі непрыкметна зняліся з пазіцыі. Брыль.

3. перан. Недастаткова інтэнсіўны ў сваім праяўленні, дзеянні; слабы. У яго [Чарота] кучаравая галава, скупая ўсмешка і нясмелы жэст. Скрыган. Прагучэла кароткая скупая чарга. Мележ. Скупыя рыданні маці — яна ўжо выплакала ўсе вочы — на хвіліну сціхалі. Лынькоў. // Рэдкі (пра слёзы, кроплі дажджу і пад.). Дзве скупыя слязінкі скаціліся з вачэй Вацлава Незвала. Васілевіч. На некаторых магілах пачала прабівацца трава, па ёй блішчалі скупыя кроплі расы. Кулакоўскі. // Недастаткова яркі (пра святло і пад.). У акно пакоя заглядвала скупое зімовае сонца. Нядзведскі. Скупое святло палярнага дня цадзілася праз шыбачку ў дзвярах і падала на твар гаспадара. Шамякін.

4. перан. Недастаткова ў якіх‑н. адносінах. І за хмарамі ўначы Не задрэмле месяц ціхі, Лічыць рэбраў абручы На скупых баках ваўчыхі. Маляўка. // Кароткі (пра мову, пісьмо і пад.). Хлапец разумеў, што скупыя словы брыгадзіра і ў сотай долі не перадаюць таго, што тут было. Кулакоўскі. [Бацька] часта пісаў дадому, потым перастаў, а праз нейкі час прыйшло скупое паведамленне: загінуў смерцю адважных. Хадкевіч. З невыказным хваляваннем сачылі людзі за скупымі кінакадрамі. Шыцік.

5. на што і ў чым. Стрыманы ў праяўленні чаго‑н. А бацька.. [Каці], відаць, быў ад роду скупы на пяшчоты, ва ўсялякім выпадку яна амаль не бачыла ад яго ласкі. Гаўрылкін. Я пішу і не плачу, я стала скупою на слёзы. Куляшоў. Ты й мяне прывучыў Быць скупою ў пачуццях услых. Мацяш. [Крапіва] строгі, каменна-маўклівы, скупы на слова, на жэст, па ўсмешку. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)