дапіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., што.

1. Скончыць пісаць што-н.; напісаць да якога-н. месца.

Д. пісьмо.

Д. пейзаж.

2. Дадаць да напісанага; прыпісаць.

Д. некалькі радкоў.

У ведамасці ўсё можна д.

|| незак. дапі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дапі́ска, -і, ДМ дапі́сцы, ж. і дапі́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапіса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапішу́ дапі́шам
2-я ас. дапі́шаш дапі́шаце
3-я ас. дапі́ша дапі́шуць
Прошлы час
м. дапіса́ў дапіса́лі
ж. дапіса́ла
н. дапіса́ла
Загадны лад
2-я ас. дапішы́ дапішы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дапіса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапіса́ць сов., в разн. знач. дописа́ть;

д. пісьмо́ — дописа́ть письмо́;

д. пейза́ж — дописа́ть пейза́ж;

д. арты́кул да сярэ́дзіны — дописа́ть статью́ до середи́ны;

д. не́калькі радко́ў — дописа́ть не́сколько строк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.

1. Скончыць пісаць што‑н.; напісаць да якога‑н. месца. Дапісаць пісьмо. Дапісаць кнігу да сярэдзіны.

2. Дадаць да напісанага; прыпісаць. А ў канцы дапісалі: «Рады паведаміць вам такую навіну». Якімовіч. [Акцызнік] ведаў і другое — у ведамасці ўсё можна дапісаць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапі́саны допи́санный; см. дапіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапі́ска, -і, ДМ дапі́сцы, ж.

1. гл. дапісаць.

2. мн. -і, -сак. Дадатак да напісанага; прыпіска.

Дапіскі на дакументах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапісваць — дапісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапі́сваць несов., в разн. знач. допи́сывать; см. дапіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Дапісаць нейкую колькасць чаго‑н. куды‑н. Падапісваць прозвішчы ў журнал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)