даплаці́ць, -ачу́, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што і без дап.

Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца.

Д. сто рублёў.

|| незак. дапла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дапла́та, -ы, ДМа́це, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даплаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. даплачу́ дапла́цім
2-я ас. дапла́ціш дапла́ціце
3-я ас. дапла́ціць дапла́цяць
Прошлы час
м. даплаці́ў даплаці́лі
ж. даплаці́ла
н. даплаці́ла
Загадны лад
2-я ас. даплаці́ даплаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час даплаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даплаці́ць сов. доплати́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што і без дап.

Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца. Даплаціць за кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доплати́ть сов. даплаці́ць, мног. падапла́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даплаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапла́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад даплаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапла́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. даплачваць — даплаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапла́та, -ы, ДМа́це, ж.

1. гл. даплаціць.

2. Дадатковая плата.

Атрымаць даплату за звышурочную работу.

Д. за багаж.

|| прым. даплатны́, -а́я, -о́е.

Даплатная каса.

Даплатное пісьмо — пісьмо, за перасылку якога плаціць атрымальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапла́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. даплачваць — даплаціць.

2. Дадатковая плата. Атрымаць даплату за звышурочную работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)