данасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -насі́; -но́шаны; зак.

1. што. Скончыць насіць што-н., перанесці поўнасцю з аднаго месца на другое.

Д. салому ў пуню.

2. што. Канчаткова знасіць (вопратку, абутак).

Д. боты да дзірак.

3. каго. Нарадзіць дзіця не раней за нармальны тэрмін.

Парадзіха данасіла дзіця.

|| незак. дано́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

данасі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. данашу́ дано́сім
2-я ас. дано́сіш дано́сіце
3-я ас. дано́сіць дано́сяць
Прошлы час
м. данасі́ў данасі́лі
ж. данасі́ла
н. данасі́ла
Загадны лад
2-я ас. данасі́ данасі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час данасі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

данасі́ць сов., в разн. знач. доноси́ть;

д. апо́шнія дро́вы — доноси́ть после́дние дрова́;

д. бо́ты — доноси́ть сапоги́;

д. дзіця́ — доноси́ть ребёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

данасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; заг. данасі; зак., каго-што.

1. Скончыць насіць што‑н., перанесці поўнасцю з аднаго месца ў другое. Данасіць дровы ў хлеў.

2. Знасіць зусім, поўнасцю (адзенне, абутак і пад.). Данасіць чаравікі. // Скончыць насіць што‑н. паношанае. Данасіць братаў касцюм.

3. Нарадзіць не раней, як закончыцца нармальны тэрмін цяжарнасці. — Гэта цяжка раджаць?.. — Большай пакуты мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дано́шаны доно́шенный; см. данасі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доноси́тьI сов. (к дона́шивать) в разн. знач. данасі́ць;

доноси́ть дрова́ в сара́й данасі́ць дро́вы ў паве́ць;

доноси́ть пла́тье сестры́ данасі́ць суке́нку сястры́;

доноси́ть ту́фли до дыр данасі́ць ту́флі да дзі́рак;

доноси́ть ребёнка (родить) данасі́ць дзіця́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да данасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дано́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад данасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дано́шваць несов., в разн. знач. дона́шивать; см. данасі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Данасіць, знасіць усё, многае. Паданошваць боты.

2. Разм. Кончыць насіць (у 1 знач.) што‑н. Паданошваць дровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)