дамы́сліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дамы́слю дамы́слім
2-я ас. дамы́сліш дамы́сліце
3-я ас. дамы́сліць дамы́сляць
Прошлы час
м. дамы́сліў дамы́слілі
ж. дамы́сліла
н. дамы́сліла
Загадны лад
2-я ас. дамы́слі дамы́сліце
Дзеепрыслоўе
прош. час дамы́сліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дамы́сліць сов. домы́слить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разважыўшы, прыдумаць дадаткова, дадумаць да канца. Аднак і пры наяўнасці самых дбайных адносін да канкрэтнага факта пісьменнік павінен нешта дадумаць, дамысліць і абагульніць. «ЛіМ». [Азгур] перш пачаў сам мне паказваць і тлумачыць замыслы, кампазіцыі, але ўгледзеў, што гэта мяне скоўвае, не дае дамысліць і пашукаць рашэння самому. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

домы́слить сов. дамы́сліць, даду́маць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)