даме́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -шкі, -шак, ж.

Тое, што прыбаўлена, прымешана да чаго-н.

Мука з дамешкай вотруб’я.

|| прым. даме́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даме́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даме́шка даме́шкі
Р. даме́шкі даме́шак
Д. даме́шцы даме́шкам
В. даме́шку даме́шкі
Т. даме́шкай
даме́шкаю
даме́шкамі
М. даме́шцы даме́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даме́шка ж. при́месь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дамешваць — дамяшаць (у 2 знач.).

2. Р мн. ‑шак. Тое, што дамешана, прыбаўлена да чаго‑н. Чырвонаруды пласт быў роўны і чысты ад старонніх дамешак. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамешка, дамешак, прымесь

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

даме́шак, -шку, мн. -шкі, -шкаў, м.

Тое, што і дамешка.

|| прым. даме́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даме́шак, ‑шку, м.

Тое, што і дамешка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дмесь ж., спец. даме́шка, -кі ж., даме́шак, -шку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

при́месь прям., перен. пры́месь, -сі ж.; даме́шка, -кі ж.; прыме́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бала́ст, ‑у, М ‑сце, м.

1. Груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата. Скінуць баласт. // Дамешка да лёгкага, дробнага насення або мінеральнага ўгнаення, якая забяспечвае раўнамерны пасеў.

2. перан. Пра што‑н. лішняе, непатрэбнае. Кнігі такога парадку, не асветленыя ўласным бачаннем і перажываннем, а выдуманыя ад пачатку да канца, — цяжкі баласт. Лужанін. // Пра чалавека, які не прыносіць карысці. [Нявідны:] — Задача сходу — разгарнуць работу.. Арганізаваць партызанскі актыў, іначай вы не людзі змагання,.. а мёртвы баласт. Колас.

3. Спец. Верхні слой чыгуначнага палатна з шчэбеню, гравію, шлаку, які надае ўстойлівасць рэйкавай каляі. А вось.. насып пачаў прасадку даваць... Баластам выціскае гэты грунт... Шынклер.

[Гал. ballast.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)