дамаро́слы, -ая, -ае.

1. Вырашчаны дома, у сваёй гаспадарцы.

Д. тытунь.

2. перан. Пасрэдны, невысокай вартасці; які навучыўся чаму-н. саматугам.

Д. майстар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамаро́слы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дамаро́слы дамаро́слая дамаро́слае дамаро́слыя
Р. дамаро́слага дамаро́слай
дамаро́слае
дамаро́слага дамаро́слых
Д. дамаро́сламу дамаро́слай дамаро́сламу дамаро́слым
В. дамаро́слы (неадуш.)
дамаро́слага (адуш.)
дамаро́слую дамаро́слае дамаро́слыя (неадуш.)
дамаро́слых (адуш.)
Т. дамаро́слым дамаро́слай
дамаро́слаю
дамаро́слым дамаро́слымі
М. дамаро́слым дамаро́слай дамаро́слым дамаро́слых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дамаро́слы прям., перен. доморо́щенный;

д. тыту́нь — доморо́щенный таба́к;

д. ма́йстар — доморо́щенный ма́стер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамаро́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Вырашчаны дома, у сваёй гаспадарцы; сваёй гадоўлі. Сядзіць дзед на палку каля калыскі, дамарослы тытун[ь] пакурвае з люлечкі, сваю звычайную песню спявае. Колас.

2. перан. Які навучыўся чаму‑н. саматугам; не прафесіянальны. Паліцыянтам, скваплівым на гарэлку, спецыяльна падсунулі гэтую торбу з гарэлкай, запраўленай сонным парашком. Хітра зроблена, нічога не скажаш. Гэта рабіў не нейкі дамарослы падпольшчык, а чалавек з галавой. Машара. // Невысокай вартасці, якасці; просты, прымітыўны. Праўда, гумар яго дамарослы, і Красак часам не узвышаецца да іроніі над сваімі уласнымі, падчас смешнымі, слабасцямі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамаро́шчаны, см. дамаро́слы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамаро́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дамарослы. Дамарошчаны майстар. Дамарошчаны стратэг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дама... (гл. дома...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «дома...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дамарослы, дамасед, даматканы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пітаманы ’дамарослы, сваёй гадоўлі’ (Яруш.), пітыманный ’уласны, прыдбаны сваімі рукамі, працай’ (Мік.; Нас.; Нік. Очерки), пітсшспша ’самому, менавіта сабе’ (паўн.-усх., КЭС), смал. штампа ’менавіта’. З імітаваны з менай в > лі. Да нітавацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

доморо́щенный

1. (о животных) сваёй гадо́ўлі;

доморо́щенные ло́шади ко́ні сваёй гадо́ўлі;

2. перен., ирон. дамаро́слы, сваёй гадо́ўлі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)