даліка́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даліка́тны даліка́тная даліка́тнае даліка́тныя
Р. даліка́тнага даліка́тнай
даліка́тнае
даліка́тнага даліка́тных
Д. даліка́тнаму даліка́тнай даліка́тнаму даліка́тным
В. даліка́тны (неадуш.)
даліка́тнага (адуш.)
даліка́тную даліка́тнае даліка́тныя (неадуш.)
даліка́тных (адуш.)
Т. даліка́тным даліка́тнай
даліка́тнаю
даліка́тным даліка́тнымі
М. даліка́тным даліка́тнай даліка́тным даліка́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даліка́тны, -ая, -ае.

1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі.

Гэта спакойны, д. чалавек.

2. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін (разм.).

Я да вас па далікатным пытанні.

3. Складаны, тонкі, выпеставаны.

Далікатныя рукі.

Чалавек далікатнага складу.

4. Кволы, мяккі, прыемны навобмацак.

Чаравікі з далікатнай скуры.

|| наз. даліка́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даліка́тны

1. делика́тный, ве́жливый, обходи́тельный, предупреди́тельный, учти́вый;

2. делика́тный, мя́гкий;

зана́дта ~ныя адно́сіны — (да чаго) сли́шком делика́тное (мя́гкое) отноше́ние (к чему);

3. разг. (затруднительный) делика́тный, щекотли́вый;

~ная спра́ва — делика́тное (щекотли́вое) де́ло;

4. корре́ктный, щепети́льный;

5. (слабый) хру́пкий, делика́тный, не́жный;

чалаве́к ~нага скла́ду — челове́к делика́тного (не́жного) сложе́ния;

зана́дта ~ная ца́цка — сли́шком хру́пкая игру́шка;

6. делика́тный, бе́режный, осторо́жный;

апара́т патрабу́е даліка́тнага абыхо́джання — аппара́т тре́бует делика́тного (бе́режного, осторо́жного) обраще́ния;

7. (о материале) то́нкий;

8. изя́щный;

~ныя ту́флі — изя́щные ту́фли;

9. (о кушаньях, вкусе) изы́сканный;

10. перен. то́нкий;

д. пах дарагі́х духо́ў — то́нкий за́пах дороги́х духо́в;

д. полуст. сла́бый (не́жный) пол;

~нае пыта́нне — делика́тный (щепети́льный) вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даліка́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі; уважлівы, паслужлівы. — Наш каморнік, дык гэта залаты чалавек. Спакойны, добры, далікатны. Чорны. [Купала:] — Вы, Міколачка, дрэнны крытык. Што я вам ні пачытаю — абавязкова спадабаецца. Вы чалавек далікатны і не хочаце пакрыўдзіць старэйшага. Хведаровіч. // Заснаваны на павазе; чулы, мяккі. Далікатныя адносіны паміж людзьмі. □ Здавалася, што .. [Зорык] выпешчаны багатымі бацькамі, з першых крокаў прывучаны да далікатнага абыходжання. Новікаў.

2. Разм. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін. Далікатная справа. □ — Яшчэ раз выбачайце .., Арцём Сямёнавіч. Я да вас па вельмі далікатнаму пытанню. Галавач.

3. Кволы, тонкі; выпеставаны. Далікатныя рукі. Чалавек далікатнага складу. Далікатныя рысы твару. □ На божы свет, як бы з магілы, З зямлі травінкай далікатнай, Густою шчотачкаю здатна Выходзяць дробныя зярняткі. Колас. // Не простага паходжання (пра чалавека). Сцепаніда Гаўрылаўна, хоць і зваў яе Чмаруцька ў вясёлую хвіліну княгіняй, ніякага дачынення да такога далікатнага роду не мела. Лынькоў. // Які патрабуе беражлівых адносін, догляду, лёгка псуецца пры карыстанні. Машына гэта далікатная, яна не любіць, калі дакранаецца да яе які-небудзь таптун, а не сапраўдны вадзіцель. Кулакоўскі. Рукі страцілі меру націску і, беручы далікатную рэч, баішся, каб не раздушыць. Крапіва.

4. Складаны, тонкі па выкананню. Работа такая далікатная, ажно страх бярэ нас — малых. Бядуля.

5. Кволы, мяккі, прыемны навобмацак (пра валасы, пух, тканіну і пад.). Далікатная скура. Плацце з далікатнай матэрыі. □ Птушаняты ўсе былі жывыя, голенькія, ружовыя, з жоўтымі роцікамі і далікатным рэдзенькім пушком на галоўках. Ляўданскі.

6. Прыемны на смак, пах, гучанне і пад. Далікатныя духі. □ — Ды што той гарадскі харч! Ён можа і далікатны, але наедку з яго мала. Лынькоў. — От хоць раз найграешся, Піліп... — Не кажы ты — вельмі далікатную музыку люблю. Скрыган.

[Ад фр. délicat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даліка́тныдалікатны’. Гл. даліка́тнасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гала́нтны, -ая, -ае.

Ветлівы, далікатны, ласкавы.

Г. малады чалавек.

|| наз. гала́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́танчаны, -ая, -ае.

Тонкі, надзвычай далікатны.

В. густ.

Вытанчаная ветлівасць.

|| наз. вы́танчанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гала́нтный гала́нтны, даліка́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обходи́тельный даліка́тны, ве́тлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аксамі́цісты, -ая, -ае (разм.).

Падобны на аксаміт, мяккі, далікатны.

Аксаміцістая скура.

|| наз. аксамі́цістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)