дакупі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дакуплю́ даку́пім
2-я ас. даку́піш даку́піце
3-я ас. даку́піць даку́пяць
Прошлы час
м. дакупі́ў дакупі́лі
ж. дакупі́ла
н. дакупі́ла
Загадны лад
2-я ас. дакупі́ дакупі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дакупі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дакупі́ць сов. докупи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што і чаго.

Купіць у дадатак да таго, што куплена раней; прыкупіць. Дакупіць племянной жывёлы. □ Міхал Тварыцкі к гэтаму часу меў ужо аўчыны. Праўда, адной не хапала, прыйшлося тэрміновым парадкам дакупіць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

докупи́ть сов. дакупі́ць; прыкупі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даку́плены доку́пленный; см. дакупі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да дакупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да..., прыстаўка.

1. Служыць для ўтварэння дзеясловаў са знач. завяршэння дзеяння, давядзення яго да канца, да якой-н. мяжы або дасягнення мэты, напр.: даварыць, даесці, дапісаць, дажыць, даплысці.

2. Служыць для ўтварэння дзеясловаў са знач. прыбаўлення да ранейшага, напр.: даатрымаць, дакупіць, даўкамплектаваць.

3. Удзельнічае ва ўтварэнні дзеясловаў на -цца, -ся са знач. дамагчыся чаго-н., напр.: дабудзіцца, дазваніцца, даклікацца.

4. Служыць для ўтварэння дзеясловаў на -цца, -ся са знач. адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напр.: дабегацца, дагуляцца, даскакацца.

5. Служыць для ўтварэння прыметнікаў са знач.: ранейшы, які адбыўся да таго, што абазначана ўтваральнай асновай, напр.: даваенны, дакастрычніцкі, датэрміновы.

6. Служыць для ўтварэння прыслоўяў са знач. меры дзеяння, напр.: дабяла, дагала, дачыста, дапаўна, дап’яна, дапазна, дацямна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)