дакумента́цыя, -і, ж.

1. Абгрунтаванне чаго-н. пры дапамозе дакументаў (у 1 знач.).

Падрабязная д.

2. зб. Дакументы (у 1 знач.).

Тэхнічная д.

|| прым. дакументацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакумента́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дакумента́цыя
Р. дакумента́цыі
Д. дакумента́цыі
В. дакумента́цыю
Т. дакумента́цыяй
дакумента́цыяю
М. дакумента́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дакумента́цыя ж., в разн. знач. документа́ция;

падрабя́зная д. — подро́бная документа́ция;

тэхні́чная д. — техни́ческая документа́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакумента́цыя, ‑і, ж.

1. Абгрунтаванне чаго‑н. пры дапамозе дакументаў; дакументаванне. Падрабязная дакументацыя.

2. зб. Дакументы. Тэхнічная дакументацыя. Грашовая дакументацыя. □ Сам галоўбух ледзьве выблытаўся з гэтай гісторыі і пасля яе адразу даў дазвол завесці ў касе новы парадак афармлення дакументацыі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

документа́ция дакумента́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да касы, праводзіцца касай. Касавы апарат. Касавая дакументацыя. Касавыя аперацыі.

2. Які дае вялікія грашовыя зборы ў касе (пра фільм, спектакль і інш.). Касавая п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уліко́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ўліку, звязаны з улікам. Уліковая дакументацыя. Уліковая плошча. // Які служыць для ўліку. Прыйшоў з работы Антось, з размаху кінуў на тумбачку свой уліковы сшытак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазва́ння, прысл.

Зусім, начыста, поўнасцю. Мы салдацкую клятву далі — Знішчыць граніцу крывавую, сцерці дазвання. Куляшоў. З лёгкай рукі Язэпа Дубінца маёнтак пана Паўзуновіча-Валькоўскага згарэў дазвання, і разам з ім згарэла ўся дакументацыя камендатуры. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улі́к, -у, м.

1. Устанаўленне наяўнасці, колькасці чаго-н. шляхам падлікаў.

У. тавараў.

Магазін зачынены на ў.

Бухгалтарскі ў.

2. Рэгістрацыя з занясеннем у спісы асоб, якія знаходзяцца дзе-н.

Браць на ў.

Стаць на ў.

Зняцца з уліку.

Ваенны ў.

3. Прыняцце пад увагу чаго-н.

Пры ўліку ўсіх абставін.

|| прым. уліко́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Уліковая дакументацыя.

Уліковая плошча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́рмін ​1, ‑у, ж.

1. Пэўны прамежак часу, адведзены для чаго‑н. Выпрабавальны тэрмін. Месячны тэрмін. □ Тры месяцы — тэрмін невялікі, але дастатковы для таго, каб добра пазнаць чалавека. Данілевіч. Дзесяць год! За гэты тэрмін дрэва Дзесяць раз убор зялёны зменіць, Дзесяць пакаленняў салаўіных Выкалыша на сваіх галінах, Дзесяць залатых кругоў адложыць, Як пярсцёнкак, каля сарцавіны. Танк. Пражыў месяц [Базыль] дома, а за гэты тэрмін шмат чаго змяніў у сваёй гаспадарцы. Нікановіч. // Спрыяльная пара, зручны момант для чаго‑н. Каб выканаць такія абавязацельствы, трэба вельмі многа папрацаваць і перш за ўсё не ўпусціць лепшыя тэрміны на сяўбе. «Звязда».

2. Вызначаны час, пэўная дата, да наступлення якой павінна што‑н. адбыцца, закончыцца. Ад ліп нёсся прыемны водар маладой квецені: сёлета яны зацвілі раней тэрміну. Ваданосаў. // Пэўны момант, час, пасля якога што‑н. павінна адбыцца. Вера не адгаворвала. Казала, што чакае тэрміну і паедзе вучыцца на курсы. Грамовіч.

•••

У тэрмін — у час, своечасова, у пару.

тэ́рмін ​2, ‑а, м.

1. Слова (або злучэнне слоў), якое дакладна абазначае пэўнае паняцце ў навуцы, тэхніцы, мастацтве і пад. Філасофскіх тэрміны. Мовазнаўчыя тэрміны. Юрыдычныя тэрміны. □ Тэрміны лацінскага паходжання вельмі пашыраны былі .. ў старабеларускай юрыспрудэнцыі, дзе .. шырока выкарыстоўвалася дакументацыя на лацінскай мове. Жураўскі. // Спецыяльнае слова або выраз, прынятыя для абазначэння чаго‑н. у якім‑н. асяроддзі, прафесіі. Паляўнічы тэрмін. Шахматны тэрмін.

2. Спец. Суб’ект або прэдыкат суджэння, якія ўваходзяць у састаў сілагізма.

[Ад лац. terminus — канец, мяжа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)