дакто́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дакто́рка дакто́ркі
Р. дакто́ркі дакто́рак
Д. дакто́рцы дакто́ркам
В. дакто́рку дакто́рак
Т. дакто́ркай
дакто́ркаю
дакто́ркамі
М. дакто́рцы дакто́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дакто́рка ж., прост. (женщина-врач) до́кторша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакто́рка і до́ктарка, -і, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Жанчына-ўрач.

Прыступіла да працы новая д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакто́рка і до́ктарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жанчына-ўрач. [Дачка нарадавольца] была ўжо не першай маладосці, працавала дакторкаю ў адной з земскіх бальніц. Колас. Вінцусь ураз пазнаў у жанчыне доктарку, што лечыць яго Зоську. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ктарка гл. дакторка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́ктарка,

гл. дакторка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ктарка ж., прост., см. дакто́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́кторша прост.

1. (женщина-врач) дакто́рка, -кі ж., до́ктарка, -кі ж.;

2. (жена доктора) до́ктарыха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стацыяна́р, ‑а, м.

1. Установа пастаяннага тыпу. Бібліятэка-стацыянар. □ І ніхто не заўважыў, дзе частка [фільма] скончылася і пайшла ўжо другая. Стацыянар! А ў ім — свае, дыпламаваныя кінамеханікі. Ракітны. // Бальніца (у адрозненне ад паліклінікі). [Лукаш:] — Дайце вы яму [Юрасю] якія-небудзь таблеткі. Або ў стацыянар кладзіце... Савіцкі. На нямое запытанне Вішнёвай дакторка адказала: — Сур’ёзнага няма. Але трэба пакласці ў стацыянар... Грамовіч. // Разм. Дзённае аддзяленне ў ВНУ (у адрозненне ад вячэрняга і завочнага). Вучыцца і Вадзімка, але ён на стацыянары. Праз колькі год кончыць і будзе аграномам. Сабаленка. Увесь час вучобы паэтэсы [Цёткі] ў Львоўскім універсітэце — гэта гісторыя змагання за тое, каб быць паўнапраўнай студэнткай стацыянара. «Полымя».

2. Спец. Нерухомы фундамент якой‑н. машыны, збудавання. Дызель устаноўлен на стацыянары.

[Ад лац. stationarius — нерухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)