дазо́рца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дазо́рца дазо́рцы
Р. дазо́рцы дазо́рцаў
Д. дазо́рцу дазо́рцам
В. дазо́рцу дазо́рцаў
Т. дазо́рцам дазо́рцамі
М. дазо́рцы дазо́рцах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Дазо́рца ’дазорац’ (БРС). Параўн. укр. дозо́рця, дозо́рець. Слова дозорца ’стораж, наглядчык’ сустракаецца ўжо ў ст.-бел. помніках XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Слова ўзята з польск. dozorca ’тс’ (з тыповай зах.-слав. суфіксацыяй). Адносна бел. дазо́рац, укр. дозо́рець можна меркаваць, што гэта таксама паланізмы, але з замененай суфіксацыяй (з прыстасаваннем яе да ўсх.-слав. тыпу). Трубачоў (Эт. сл., 5, 90) лічыць, што бел. слова дазо́рац, укр. дозо́рець < прасл. *dozorьcь. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дазо́рац

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дазо́рац дазо́рцы
Р. дазо́рца дазо́рцаў
Д. дазо́рцу дазо́рцам
В. дазо́рца дазо́рцаў
Т. дазо́рцам дазо́рцамі
М. дазо́рцу дазо́рцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Дазо́рац. Гл. дазо́рца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапусціцца.

2. Мець дазвол прыходзіць, уваходзіць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., наведваць што‑н. Дзеці на вячэрнія сеансы ў кіно не дапускаюцца. □ Прыходзіць Паўлік да турмы. — Ніякія наведвальнікі сёння не дапускаюцца, — адказаў дазорца. — Прыйдзеш праз два дні. Сташэўскі.

3. Дазваляцца; быць прынятым. Часам дапускаецца дваякае напісанне слова.

4. Зал. да дапускаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)