дажджы́ць, -джы́ць; безас., незак. (разм.).

Ісці, імжыць (пра дробны дождж).

З самай раніцы дажджыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажджы́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. дажджы́ць -
Прошлы час
м. дажджы́ў дажджы́лі
ж. дажджы́ла
н. дажджы́ла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дажджы́ць несов., безл., разг. дожди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажджы́ць, ‑джыць; безас. незак.

Разм. Ісці, імжыць (пра дождж). [Дождж] быў такі мяккі і ціхі, што Ніна не адразу пачула, як стала дажджыць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дожди́ть несов., безл. дажджы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задажджы́ць, ‑джыць; безас. зак.

Разм. Пачаць дажджыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіці́ць ‘сыпацца, імжэць (пра дробны дождж)’ (Юрч. Вытв.). Параўн. укр. ситі́тидажджыць, імжэць’, рус. сити́вень ‘дробны дождж, імжа’, си́тник, ситу́ха, ситя́га ‘тс’, што, паводле Слаўскага (JP, 36, 73), звязаны з балг. си́тен ‘дробны’: си́тен дъжд ‘дробны дождж’, серб.-харв. си́тан ‘тс’ і выводзяцца ад *sito (гл. сіта). Гл. Трубачоў у Фасмер, 3, 628; ЕСУМ, 5, 245.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)