дажджлі́вы, -ая, -ае.

Багаты на дажджы, з частымі дажджамі.

Дажджлівая восень.

|| наз. дажджлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажджлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дажджлі́вы дажджлі́вая дажджлі́вае дажджлі́выя
Р. дажджлі́вага дажджлі́вай
дажджлі́вае
дажджлі́вага дажджлі́вых
Д. дажджлі́ваму дажджлі́вай дажджлі́ваму дажджлі́вым
В. дажджлі́вы (неадуш.)
дажджлі́вага (адуш.)
дажджлі́вую дажджлі́вае дажджлі́выя (неадуш.)
дажджлі́вых (адуш.)
Т. дажджлі́вым дажджлі́вай
дажджлі́ваю
дажджлі́вым дажджлі́вымі
М. дажджлі́вым дажджлі́вай дажджлі́вым дажджлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дажджлі́вы дождли́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажджлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Багаты дажджом, з частымі дажджамі. Неба было шэрае, халоднае, нібы ў познюю дажджлівую восень. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дождли́вый дажджлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнілы́, -а́я, -о́е.

1. Сапсаваны гніеннем, спарахнелы, затхлы.

Гнілая салома.

Гнілая вада.

2. Сыры, дажджлівы.

Гнілая восень.

3. перан. Непрыгодны, нездаровы.

Г. настрой.

|| наз. гні́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́кры, -ая, -ае.

1. Насычаны вільгаццю.

М. снег.

Мокрае адзенне.

2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е; разм.).

М. год.

◊

Вочы на мокрым месцы ў каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

Мокрае месца застанецца ад каго (разм.) — ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нена́стный непаго́дны; непаго́длівы; (дождливый) дажджлі́вы; (пасмурный) пахму́рны;

нена́стная пого́да не́пагадзь, дажджлі́вае надво́р’е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сту́жны ‘халодны, дажджлівы’ (ТС). Да стужа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мра́ка ’непагадзь’ (браг., Шатал.; Ян.), лельч. ’снег з дажджом’ (ЛАПП), мра́чны ’дажджлівы’ (Ян.), мра́чыць ’імжэць’ (браг., Шатал.). З укр. мовы, параўн. мра́ка, мря́ка ’густы туман з дробным дажджом’, мря́чити ’імжэць’, мра́чний ’туманны, дажджлівы’. Узыходзіць да прасл. morkъ > морак (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 528.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)