дажартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Многа жартуючы, наклікаць на сябе непрыемнасці.

Глядзі, хлопец, дажартуешся!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажартава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дажарту́юся дажарту́емся
2-я ас. дажарту́ешся дажарту́ецеся
3-я ас. дажарту́ецца дажарту́юцца
Прошлы час
м. дажартава́ўся дажартава́ліся
ж. дажартава́лася
н. дажартава́лася
Загадны лад
2-я ас. дажарту́йся дажарту́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час дажартава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дажартава́цца сов., разг. дошути́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Многа жартуючы, дайсці да непрыемнасцей. — А ты жартуеш — глядзі, дажартуешся! — пагразіў стражнік Сымону. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дошути́ться сов., разг. дажартава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)