дагістары́чны, -ая, -ае.

Які адносіцца да пары, што папярэднічала з’яўленню пісьменнасці.

Д. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагістары́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дагістары́чны дагістары́чная дагістары́чнае дагістары́чныя
Р. дагістары́чнага дагістары́чнай
дагістары́чнае
дагістары́чнага дагістары́чных
Д. дагістары́чнаму дагістары́чнай дагістары́чнаму дагістары́чным
В. дагістары́чны (неадуш.)
дагістары́чнага (адуш.)
дагістары́чную дагістары́чнае дагістары́чныя (неадуш.)
дагістары́чных (адуш.)
Т. дагістары́чным дагістары́чнай
дагістары́чнаю
дагістары́чным дагістары́чнымі
М. дагістары́чным дагістары́чнай дагістары́чным дагістары́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дагістары́чны доистори́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагістары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў з’яўленню пісьмовых помнікаў. Дагістарычны перыяд. Дагістарычны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доистори́ческий дагістары́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

протагісто́рыя, -і, ж. (кніжн.).

Дагістарычны перыяд жыцця чалавецтва.

|| прым. протагістары́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протагісто́рыя, ‑і, ж.

Кніжн. Дагістарычны перыяд жыцця чалавецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гістары́чны, -ая, -ае.

1. гл. гісторыя.

2. Які рэальна існаваў, не выдуманы.

Г. факт.

3. Які адносіцца да часу, ад якога захаваліся пісьмовыя помнікі (напр., рукапісы); проціл. дагістарычны.

Гістарычная эпоха.

4. Выключна важны, які ўвайшоў у гісторыю.

Гістарычныя рашэнні.

|| наз. гістары́чнасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

Г. мастацкага твора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да..., прыстаўка.

1. Надае дзеясловам значэнне а) давядзення дзеяння да поўнага завяршэння, канца; дасягнення мэты, мяжы якога‑н. дзеяння, напрыклад: даараць, дапісаць, давучыць, даварыць, дабегчы, дажыць, дабрацца, дазваніцца; б) папаўнення чаго‑н. да пэўнай меры, а таксама прыбаўкі звыш нормы, напрыклад: даліць, дасыпаць, дабавіць; в) (з часціцамі ‑ся, ‑ца, ‑цца) адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напрыклад: дагуляцца, даскакацца, дастукацца.

2. Утварае прыметнік са значэннем: які адбываўся раней таго, што абазначана асновай, напрыклад: дакастрычніцкі, дарэформенны, дагістарычны.

3. У спалучэнні з кароткімі якаснымі прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напрыклад: дагала, дабяла, дачыста, дасуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гістары́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гісторыі (у 1–4 знач.). Гістарычны працэс. Гістарычныя помнікі. Гістарычная навука. Гістарычнае даследаванне.

2. Які рэальна існаваў, не выдуманы. Гістарычны факт. Гістарычны персанаж рамана.

3. Важны для гісторыі; знамянальны. Гістарычная дата. Гістарычныя рашэнні XXV з’езда КПСС.

4. Які апісвае людзей або падзеі мінулага. Гістарычны раман. Гістарычная аповесць. Гістарычныя песні.

5. Які апіраецца на гісторыю як на метад пазнання, даследавання. Гістарычнае абгрунтаванне фактаў сучаснай мовы.

6. Які вывучае з’явы ў іх паслядоўным развіцці. Гістарычная граматыка беларускай мовы.

7. Звязаны з пэўным этапам у развіцці грамадства; не вечны, пераходны. Гістарычная катэгорыя.

8. Які адносіцца да часу, ад якога захаваліся рэчавыя помнікі; проціл. дагістарычны. Гістарычная пара жыцця народа.

•••

Гістарычны матэрыялізм гл. матэрыялізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)