дагуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак., да чаго (разм.).

Легкадумнымі, неасцярожнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей.

Дзеці дагуляліся з агнём да таго, што хату спалілі.

|| незак. дагу́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагуля́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дагуля́юся дагуля́емся
2-я ас. дагуля́ешся дагуля́ецеся
3-я ас. дагуля́ецца дагуля́юцца
Прошлы час
м. дагуля́ўся дагуля́ліся
ж. дагуля́лася
н. дагуля́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час дагуля́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дагуля́цца сов., разг.

1. догуля́ться, доигра́ться;

д. да бо́йкі — догуля́ться (доигра́ться) до дра́ки;

2. перен. доигра́ться;

глядзі́, ~ля́ешся! — смотри́, доигра́ешься!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Гуляннем давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дагуляцца да прастуды.

2. перан. Нажыць сабе непрыемнасці легкадумнымі паводзінамі. — Сам вінаваты. Усюды нос свой соваў... Вось і дагуляўся. Бажко. — Ты браце, дагуляешся да таго, што мы цябе выключым зусім з нашай брыгады. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

догуля́ться (до чего-л.) дагуля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доигра́ться (до чего-л.) прям., перен. дагуля́цца;

доигра́ться до дра́ки дагуля́цца да бо́йкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дагуляцца.

2. Зал. да дагульваць (гл. дагуляць у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

довози́тьсяII сов. (играя, шаля — до чего-л.) разг. дадурэ́цца, дасваво́ліцца, дагуля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагу́львацца несов.

1. разг., прям., перен. догу́ливаться, дои́грываться; см. дагуля́цца;

2. страд. догу́ливаться; дои́грываться; см. дагу́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да..., прыстаўка.

1. Надае дзеясловам значэнне а) давядзення дзеяння да поўнага завяршэння, канца; дасягнення мэты, мяжы якога‑н. дзеяння, напрыклад: даараць, дапісаць, давучыць, даварыць, дабегчы, дажыць, дабрацца, дазваніцца; б) папаўнення чаго‑н. да пэўнай меры, а таксама прыбаўкі звыш нормы, напрыклад: даліць, дасыпаць, дабавіць; в) (з часціцамі ‑ся, ‑ца, ‑цца) адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напрыклад: дагуляцца, даскакацца, дастукацца.

2. Утварае прыметнік са значэннем: які адбываўся раней таго, што абазначана асновай, напрыклад: дакастрычніцкі, дарэформенны, дагістарычны.

3. У спалучэнні з кароткімі якаснымі прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напрыклад: дагала, дабяла, дачыста, дасуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)