дагрэ́бці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. даграбу́ даграбё́м
2-я ас. даграбе́ш даграбяце́
3-я ас. даграбе́ даграбу́ць
Прошлы час
м. дагро́б дагрэ́блі
ж. дагрэ́бла
н. дагрэ́бла
Загадны лад
2-я ас. даграбі́ даграбі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дагро́бшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дагрэ́бці сов. (сено и т.п.) догрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. дагроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.

1. што. Скончыць зграбанне чаго‑н. Дагрэбці сена.

2. Грабучы вёсламі, рукамі, даплыць. Дагрэбці да берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагрэ́бены догребённый; см. дагрэ́бці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

догрести́ сов.

1. дагрэ́бці;

2. (на вёслах) давеслава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагрэ́бціся, ‑грабуся, ‑грабешся, ‑грабецца; ‑грабёмся, ‑грабяцеся; пр. дагробся, ‑грэблася і ‑граблася, ‑грэблася і ‑граблося; зак.

Разм.

1. Тое, што і дагрэбці (у 2 знач.).

2. З цяжкасцю дайсці, дацягнуцца куды‑н. — Як жа вы дагрэбліся, небаракі? Гэтакая дарога... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)