дагаво́р

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дагаво́р
Р. дагаво́ру
Д. дагаво́ру
В. дагаво́р
Т. дагаво́рам
М. дагаво́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заканчэ́нне, -я, н.

Завяршэнне, канец чаго-н.

З. школы.

З. тэрміну дагавору.

З. рамана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагаво́р

‘дакумент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дагаво́р дагаво́ры
Р. дагаво́ра дагаво́раў
Д. дагаво́ру дагаво́рам
В. дагаво́р дагаво́ры
Т. дагаво́рам дагаво́рамі
М. дагаво́ры дагаво́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазадагаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца без дагавору.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што (спец.).

У міжнародным праве: аб’явіць (аб’яўляць) аб несапраўднасці дагавору, пагаднення і пад.

Д. дагавор.

|| наз. дэнансава́нне, -я, н. і дэнанса́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніжэйадзна́чаны, ‑ая, ‑ае.

Адзначаны, упамянуты далей, ніжэй. Ніжэйадзначаныя пункты дагавору.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ануля́цыя, ‑і, ж.

Прызнанне несапраўдным (якога‑н. акта, дагавору, права і пад.); скасаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнанса́цыя, ‑і, ж.

Заява адной дзяржавы другой аб скасаванні заключанага паміж імі дагавору.

[Фр. dénonciation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ако́рдны, ‑ая, ‑ае.

Які выконваецца, робіцца паводле дагавору; здзельны. Акордная заработная плата. Акордная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баніфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Накідка на цану тавараў, якасць якіх вышэйшая, чым вызначана паводле дагавору.

[Фр. bonification.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)