давяршы́ць, -вяршу́, -ве́ршыш, -ве́ршыць; -ве́ршаны; зак., што.

Давесці да канца, скончыць.

Д. пачатую справу.

|| незак. давярша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. давяршэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

давяршы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. давяршу́ давяршы́м
даве́ршым
2-я ас. давяршы́ш
даве́ршыш
давершыце́
даве́ршыце
3-я ас. давяршы́ць
даве́ршыць
давярша́ць
даве́ршаць
Прошлы час
м. давяршы́ў давяршы́лі
ж. давяршы́ла
н. давяршы́ла
Загадны лад
2-я ас. давяршы́ давяршы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час давяршы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

давяршы́ць сов. доверши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

давяршы́ць, ‑вяршу, ‑вершыш, ‑вершыць; зак., што.

Закончыць, завяршыць. Давяршыць пачатую справу. □ Далейшы шлях атрада,.. як быццам знарок дзеля таго, каб давяршыць найбольшы гарт выпрабавання, быў асабліва цяжкім. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доверши́ть сов. давяршы́ць; завяршы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даве́ршваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да давяршыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давярша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да давяршыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́ршаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад давяршыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давяршэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. давяршаць — давяршыць.

•••

У давяршэнне чаго — у дадатак да таго, што папярэднічала, было раней. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая.. учарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі.. У давяршэнне роскашы старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)