Дабра́нац ’добрай ночы’. Запазычанне з польск. dobranoc ’тс’. Гл. Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10 (карта на с. 13). Параўн. дабра́нач, дабра́нец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабра́нец ’добрай ночы’ (Сцяшк.). Зыходным з’яўляецца польск. dobranoc ’добрай ночы’, якое на бел. глебе было пераасэнсавана паводле назоўнікаў з суфіксам ‑ец. Параўн. дабра́нач, дабра́нац.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабра́нач ’добрай ночы’ (БРС, Нас., Касп.). Укр. добра́ніч. Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. dobranoc (аб запазычанні сведчыць, паводле Кюнэ, націск). Усх.-слав. словы па форме (‑ноч замест ‑ноц) былі адаптаваны да адпаведных сваіх лексем. Параўн. дабра́нец (гл.), дабра́нац (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)