даба́вачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даба́вачны даба́вачная даба́вачнае даба́вачныя
Р. даба́вачнага даба́вачнай
даба́вачнае
даба́вачнага даба́вачных
Д. даба́вачнаму даба́вачнай даба́вачнаму даба́вачным
В. даба́вачны (неадуш.)
даба́вачнага (адуш.)
даба́вачную даба́вачнае даба́вачныя (неадуш.)
даба́вачных (адуш.)
Т. даба́вачным даба́вачнай
даба́вачнаю
даба́вачным даба́вачнымі
М. даба́вачным даба́вачнай даба́вачным даба́вачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даба́вачны доба́вочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даба́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць дабаўкай да чаго‑н.; дадатковы. Дабавачны паёк. Дабавачныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даба́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ба́вак, ж.

Тое, што дабаўлена, прыбаўка (у 1 знач.).

Верашчаку елі і прасілі дабаўкі.

|| прым. даба́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доба́вочный даба́вачны, дадатко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укла́дыш, ‑а, м.

1. Дабавачны ліст, уложаны (не ўшыты) у кнігу, газету, сшытак і пад. Каляровы ўкладыш.

2. Устаўная частка, дэталь у машыне. // Дэталі, падшыпніка. Бабітавы ўкладыш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́шні, ‑яя, ‑яе.

1. Які перавышае патрэбную ці ўстаноўленую колькасць, норму. Лішні экземпляр кнігі. Лішнія грошы. □ [Гарлахвацкі:] Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце... Крапіва. // Празмерны, залішні. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых вокан, не прапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. [Егер] трымаў сябе вельмі асцярожна, не дазваляючы сабе ніводнага лішняга руху. В. Вольскі.

2. Такі, без якога можна абысціся; непатрэбны. [Дзіміна:] Кашын патрэбен быў пры штурмаўшчыне. Пры рытмічнай жа рабоце ён лішні. Карпаў. // Непажаданы. Марыля зрабілася зусім чужой і лішняй у .. хаце. Брыль. Сцёпка дастаў з кішэні некалькі памятых лісткоў, азірнуўся, каб не было лішніх сведак. Колас.

3. Дадатковы, дабавачны. — Маленькі агонь можна і ў будане трымаць. — Дым будзе, ды і месца для яго лішняе трэба. Маўр.

•••

Без лішніх слоў гл. слова.

Лішняя капейка гл. капейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)