гіпертані́я, -і, ж.

Павышэнне крывянога ціску, а таксама хвароба, звязаная з такім павышэннем.

|| прым. гіпертані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпертані́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гіпертані́я
Р. гіпертані́і
Д. гіпертані́і
В. гіпертані́ю
Т. гіпертані́яй
гіпертані́яю
М. гіпертані́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гіпертані́я ж., мед. гипертони́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіпертані́я, ‑і, ж.

1. Павышэнне крывянога ціску.

2. Разм. Тое, што і гіпертанічная хвароба (гл. хвароба).

[Ад грэч. hypér — звыш і tónos — напружанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гипертони́я гіпертані́я, -ні́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіпер...

Прыстаўка, якая паказвае на перавышэнне чаго‑н. у параўнанні з нормай, напрыклад: гіпертанія; проціл. гіпа...

[Грэч. hypér — над, звыш.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маларуха́вы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова рухавы; непаваротлівы. Маларухавы хлопчык. □ [Антон Раманавіч:] — Такія модныя цяпер пошасці, як гіпертанія і ўсялякія там інфаркты, збіваюць з ног у першую чаргу маларухавых і незагартаваных фізічнай працай асоб. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)