гімназі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Вучань гімназіі.

|| ж. гімназі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. гімназі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гімназі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гімназі́ст гімназі́сты
Р. гімназі́ста гімназі́стаў
Д. гімназі́сту гімназі́стам
В. гімназі́ста гімназі́стаў
Т. гімназі́стам гімназі́стамі
М. гімназі́сце гімназі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гімназі́ст м. гимнази́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гімназі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Вучань гімназіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гимнази́ст гімназі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гімназі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да гімназіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гімна́зія ’гімназія’ (БРС). Рус. гимна́зия, укр. гімна́зія. Паводле Фасмера (1, 407), з польск. gimnazjum (мн. л. gimnazja) або ням. Gymnasium (а гэта з лац. gymnasium). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. мова. Іншыя даследчыкі прапануюць больш дэталёвую гісторыю слова (падрабязны агляд у Шанскага, 1, Г, 74). Але для гімназі́ст (БРС), рус. гимнази́ст, укр. гімназі́ст крыніцай з’яўляецца рус. гимнази́ст, утворанае на рус. глебе (Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хутка прыйсці або прыбегчы, прыбыць куды‑н. Вясёлы гімназіст пешкі прыджгаў дадому і, як быццам бы нічога не здарылася, адразу палез на вышкі. Чорны. Сапраўды, не паспела назаўтра зайсці сонца, [сакольнік] прыджгаў.. «Я, кажа, напрасцякі, дзе лугам, дзе разоркаю». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)