гэ́тулькі, прысл. і займ. указ. (разм.).

Столькі, так многа.

Вам нельга г. чытаць.

Г. людзей сышлося, як ніколі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэ́тулькі

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. гэ́тулькі
Р. гэ́тулькіх
Д. гэ́тулькім
В. гэ́тулькі (неадуш.)
гэ́тулькіх (адуш.)
Т. гэ́тулькімі
М. гэ́тулькіх

Крыніцы: krapivabr2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гэ́тулькі

займеннік, указальны, безасабовы

мн.
-
Н. гэ́тулькі
Р. гэ́тулькіх
Д. гэ́тулькім
В. гэ́тулькіх
гэ́тулькі
Т. гэ́тулькімі
М. гэ́тулькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гэ́тулькі

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
гэ́тулькі - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гэ́тулькі разг.

1. нареч. сто́лько;

вам не́льга г. чыта́ць — вам нельзя́ сто́лько чита́ть;

2. мест. указ. сто́лько;

г. людзе́й сышло́ся, як ніко́лі! — сто́лько люде́й сошло́сь, как никогда́!;

г. напіса́ць! — сто́лько написа́ть!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гэ́тулькі, Р мн. гэтулькіх, займ. і гэтулькі, прысл.

Разм. Тое, што і столькі. — Добры малы... Гадоў з пятнаццаць, мусіць? — Дзе там! — рашуча замахала рукамі Валя. — Яму гэтулькі гадоў, колькі і нашаму Міхасю. Якімовіч. [Нявада] гэтулькі пытаўся ў людзей пра гэтае месца, і дзе яно, і хто тут жыве, і хто ім уладае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́лько

1. нареч. сто́лькі, гэ́тулькі;

2. мест. сто́лькі (род., предл. сто́лькіх, дат. сто́лькім, вин. сто́лькі, сто́лькіх, твор. сто́лькімі); гэ́тулькі (род., предл. гэ́тулькіх, дат. гэ́тулькім, вин. гэ́тулькі, гэ́тулькіх, твор. гэ́тулькімі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неміласэ́рнасць, ‑і, ж.

Няздольнасць да праяўлення міласэрнасці; жорсткасць. [Мікалай:] — Гэтулькі ў ім .. неміласэрнасці, што, здаецца, гэта не чалавек. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Заганарыцца, заважнічаць. — Зазнаўся, браце, зазнаўся. Гэта ж за гэтулькі часу ні разу не зайсці. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

столькі; гэтулькі (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)