гэй, выкл.

Воклік, якім звяртаюцца да каго-н.

Гэй, пастой!

Гэй, вы, коні!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэ́й

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гэй межд., в разн. знач. эй разг., гей;

гэй! пачака́й крыху́! — эй (гей)! подожди́ немно́го!;

гэй вы, ко́ні! — эй (гей) вы, ко́ни!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гэй, выкл.

Разм. Вокліч, якім звяртаюцца да каго‑н., аклікаюць каго‑н. Гэй, наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор. Купала. Гэй, дзядзька! — гукнула Харошка. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эй межд. гэй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гой межд., фольк. гэй, ой.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выклі́чнік, -а, м.

У граматыцы: нязменнае слова, што непасрэдна выражае пачуццё, адчуванне, эмацыянальную рэакцыю, валявое пабуджэнне і пад., напр.: ах, ой, ох, гэй.

|| прым. выклі́чнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэ́йкнуць

‘вымавіць "гэй"’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. гэ́йкну гэ́йкнем
2-я ас. гэ́йкнеш гэ́йкнеце
3-я ас. гэ́йкне гэ́йкнуць
Прошлы час
м. гэ́йкнуў гэ́йкнулі
ж. гэ́йкнула
н. гэ́йкнула
Загадны лад
2-я ас. гэ́йкні гэ́йкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час гэ́йкнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падпі́лак, ‑лка, м.

Абл. Напільнік. Гэй, пілуй хутчэй, падпілак! Мацней стукай, малаток! Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а³, часц.

1. Ужыв. як пытальны водгук на зварот або пры перапытванні недачутага. —

Гэй, уставай! — А? Чаго?

2. Ужыв. пры паўторным звароце да каго-н. з мэтай прыцягнуць увагу.

Сынок, а сынок... уставай!

3. Ужыв. ў пачатку рэплікі, якой пачынаецца гутарка, для ўзмацнення выразнасці, пераканаўчасці.

А як нам будзе добра!

А чаму ў вас цёмна?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)