гушчэ́ча, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і гушчар.

З лазовай гушчэчы не выбрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гушчэ́ча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гушчэ́ча
Р. гушчэ́чы
Д. гушчэ́чы
В. гушчэ́чу
Т. гушчэ́чай
гушчэ́чаю
М. гушчэ́чы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гушчэ́ча ж., разг. ча́ща

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гушчэ́ча, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і гушчар. Пад ялінай непралазны падлесак: маладыя елкі, хвойкі, густы арэшнік ды дубовыя кусты па адхону, аж да самай вады, да лазовай гушчэчы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гушчар; гушчарнік, гушчарняк, гушчарня, гушчэча, гушчыня (разм.); чашчоба (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вятрэ́ча ’моцны, злы вецер, ветранае надвор’е’ (КСТ, Янк. III). Ад асновы ветр‑ з дапамогай суфікса ‑еча па тыпу гушчэча, пустэча і г. д.; гл. Казлова, Бел. мова і мовазн. 2, 66–71. Паводле Трубачова, Слав. яз. 5, 177–178, бел. ‑еча < прасл. ‑otja, якое рэканструюецца на падставе шэрага бел.-укр.-серб.-харв.-славен. ізалекс. Параўн. бел. халадне́ча, укр. холодне́ча, серб.-харв. хладно̀ћа, бел. гале́ча, укр. голе́ча, рус. смал. гале́ча, серб.-харв. голо̀ћа, славен. golôča і да т. п.; гл. Трубачоў, Проспект, 59–60. Наяўнасць ‑е‑ ў бел. і ўкр. суфіксах тлумачыцца або як вынік варыянтнасці ‑otja/etja, або як дысімілятыўнае змякчэнне ‑otja > ‑etja па тыпу рус. ребенок < робенок (Трубачоў, там жа, 60). Гэты суфіксальны тып распаўсюджаны па ўсёй беларускай тэрыторыі з канцэнтрацыяй (паводле Казловай, Бел. мова і мовазн., 2, 60) у гаворках Усходняга Палесся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́ща ж.

1. (осадок) гу́шча, -чы ж.;

2. (заросль) гушча́р, -ру́ м., разг. гушча́рнік, -ку м., разг. гушчэ́ча, -чы ж.;

3. (место средоточия) гу́шча, -чы ж.;

в гу́ще толпы́ у гу́шчы нато́ўпу;

гада́ть на кофе́йной гу́ще варажы́ць (гада́ць) на ка́вавай гу́шчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)